viasna on patreon

У Магілёве ўпершыню пройдзе праваабарончы LARP

2019 2019-03-13T14:14:04+0300 2019-03-14T13:38:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arp-usual.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтую пятніцу, 15 сакавіка, Валанцёрская служба "Магілёўскай вясны" і сайт mspring.online запрашаюць усіх жадаючых у грамадскі цэнтр «Кола» на ролевую гульню жывога дзеяння, ці інакш - LARP (Live action role-playing game).

Кожны ўдзельнік атрымае сваю ролю, у якую яму прыйдзецца ўжыцца, пасля чаго ён зможа ўзаемадзейнічаць з іншымі гульцамі. Мэта - дамагчыся вырашэння канфліктнай сітуацыі, якая здаецца вельмі цяжкай (а то і непераадольнай!).

Тэма LARPa будзе тычыцца дыскрымінацыі па этнічнай прыкмеце.

Пасля гульні будуць падведзены вынікі, а таксама можна будзе абмеркаваць, што адчуваў кожны з гульцоў, пабываўшы ў шкуры іншага чалавека.


ШТО: ПРАВААБАРОНЧАЯ РОЛЕВАЯ ГУЛЬНЯ ЖЫВОГА ДЗЕЯННЯ (LARP)
ДЗЕ: ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА», ЗАВ. ЧКАЛАВА, 16.
КАЛІ: ПЯТНІЦА, 15 САКАВІКА. ЗБОР - А 19.00.
УВАХОД: ВОЛЬНЫ!


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства