viasna on patreon

У Іране праваабаронцу прысудзілі да 15 гадоў турмы і 148 удараў бізуном

2019 2019-03-13T11:35:43+0300 2019-03-14T13:39:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasrin_sotoudeh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Насрын Сатудэ. Фота: women. ncr-iran.org

Насрын Сатудэ. Фота: women. ncr-iran.org

Суд у Іране прысудзіў юрыстку-праваабаронцу Насрын Сатудэ да 148 удараў бізуном і 10 гадоў турмы ў дадатак да пяцігадовага турэмнага тэрміну, які яна ўжо адбывае. Пра гэта AFP паведаміў муж Сатудэ Рэза Хандан, паведамляе TUT.BY са спасылкай на France 24.

Паводле яго слоў, суд прызначыў Сатудэ 33 гады турмы па сямі абвінавачваннях, але яна будзе адбываць толькі самы працяглы 10-гадовы тэрмін. Раней праваабаронца была асуджаная на пяць гадоў турмы па абвінавачванні ў шпіянажы, заявіў Хандан. Ён дадаў, што Сатудэ таксама прызначылі 148 удараў бізуном за тое, што яна прыйшла на пасяджэнне суда без хіджаба.

11 сакавіка ў Рэвалюцыйнай судзе Тэгерана паведамілі, што праваабаронца, акрамя іншага, атрымала два гады турмы па абвінавачванні ў абразе іранскага лідэра аяталы Хаменеі, але Хандан не пацвердзіў гэта.

Сатудэ была затрыманая ў чэрвені 2018 года. У 2010-2013 гадах яна ўжо адбывала турэмны тэрмін па абвінавачванні ў антыдзяржаўнай прапагандзе і змове з мэтай нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Ірана. Падчас знаходжання ў турме Сатудэ была ўзнагароджана прэміяй Сахарава.

55-гадовая Насрын Сатудэ абараняла інтарэсы апазіцыйных актывістаў у Іране, у тым ліку жанчын, якія прымалі ўдзел у вулічных акцыях супраць абавязковага нашэння хіджаб.

У Іране жанчынам забаранілі з'яўляцца без хіджабаў у публічных месцах пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году; за парушэнне гэтага правіла пагражае турэмны тэрмін або штраф, эквівалентны 25 далярам.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства