viasna on patreon

Мінгарвыканкам адмовіў у святкаванні Дня Волі каля Вялікага тэатра

2019 2019-03-07T14:51:27+0300 2019-03-07T15:01:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mengarvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Минский горисполком.

Минский горисполком.

Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета.

Аб гэтым кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч паведаміў naviny.by на прэс-канферэнцыі.

«Афіцыйнай прычынай адмовы стала тое, што мы распаўсюдзілі інфармацыю аб маючым адбыцца мітынгу ў СМІ. Але унікальнасць сітуацыі ў тым, што мы падалі заяўку на правядзенне мітынгу і 25 сакавіка, і 24 сакавіка на той жа пляцоўцы. Аб 24 сакавіка мы наўмысна не казалі нікому, таму лічым адмову Мінгарвыканкама незаконнай і будзем яе абскарджваць у судзе», - сказаў апазіцыйны палітык.

АГП, БСДП (Грамада) і рух «За Свабоду» падалі заяўку на правядзенне 25 сакавіка мітынгу ля Вялікага тэатра оперы і балета. Актывісты паралельна падалі заяўку на канцэрт: спачатку на стадыёне «Дынама», пасля адмовы - на плошчы Свабоды ці ля Палаца спорту.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства