viasna on patreon

Справы за белыя аркушы адправілі на дапрацоўку

2019 2019-02-28T21:16:46+0300 2019-03-02T16:26:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_guseva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка і Наста Гусева

Зміцер Паліенка і Наста Гусева

Увечары 28 лютага стала вядома, што суд Заводскага раёна г. Мінска адправіў пратаколы правапарушэння, складзеныя на актывістаў Змітра Паліенкі і Насты Гусевай па арт. 23.34 КаАП на дапрацоўку. Суд у Насты Гусевай скончыўся а 18.40. 

"Вывучыўшы матэрыялы справы, суддзя адразу абвясціла перапынак. А потым матэрыялы справы адправілі для ўстаранення недахопаў", - паведамляюць актывісты праваабаронцам "Вясны".

Да суда яны знаходзіліся ў ІЧУ. Вядома, што Насты Гусевай не давалі магчымасці сустрэцца з адвакатам. Са сваім абаронцам яна змагла сустрэцца толькі на судзе.

Нагадаем, Заводскі РУУС Мінска 26 лютага склаў на актывістаў пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадка аб правядзенні масавых мерапрыемстваў) за фота з белымі аркушамі паперы каля РУУС, на якія пазней актывісты дадалі надпісы. 


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства