viasna on patreon

Пастановы "за караблікі" Мінгарсуд пакінуў у сіле

2019 2019-02-05T16:39:23+0300 2019-02-20T13:05:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karabliki-5-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Караблікі ў судзе Цэнтральнага раёна.

Караблікі ў судзе Цэнтральнага раёна.

У аўторак, 5 лютага Мінгарсуд разглядзеў апеляцыйныя скаргі аштрафаваных за акцыю з папяровымі караблікамі каля расійскай амбасады. Суддзя Яўген Хаткевіч пакінуў пастанову суда Цэнтральнага раёна ў сіле.

Нагадаем, увечары 26 лістапада да амбасады Расеі ў Мінску прыйшло каля дзесяці чалавек, пераважна з "Моладзі БНФ", якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга. Акцыя цягнулася некалькі хвілінаў. Такім чынам актывісты выказалі салідарнасць з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры.

Суд Цэнтральнага раёна горада Мінска 22 снежня аштрафаваў некалькі актывістаў (Яўгена Батуру, Святлану Каваленку, Дзяніса Урбановіча, Сяргея Тарасенка) за ўдзел у акцыі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на вялікія штрафы — 20 і 40 базавых вялічыняў. Акрамя таго, судзя Іван Касцян аштрафаваў па гэтаму ж артыкулу журналістку “Новага Часу” Дзіяну Серадзюк, якая асвятляла акцыю, таксама на 20 базавых вялічыняў. Хаця журналістка на акцыі была абазначана бэйджам, мела рэдакцыйнае заданне і журналісцкае пасведчанне. 

Як піша "Новы Час", Дзіяна Серадзюк мае намер абскарджваць гэтае рашэнне.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства