Журналісты Ляўчук і Харытонава зноў паўстануць перад судом
На незалежных журналістаў з Брэста Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву складзена чатыры пратаколы, паведамляюць naviny.by. Супрацоўнік Ленінскага РАУС Артур Жыдкоў, які, па словах Ляўчука, склаў пратаколы, не папярэдзіўшы журналістаў, прызначыў судовае паседжаньне на 25 студзеня.
Іх абвінавачваюць па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП - праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі. У пратаколах напісана, што 2 і 30 снежня 2018 года Ляўчук і Харытонава знаходзіліся на плошчы Леніна ў Брэсце, бралі інтэрв'ю ў грамадзян, а потым размясцілі матэрыял на сайце тэлеканала «Белсат».
«Я лічу, што гэта рэпрэсіі за асвятленне пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, які будуецца недалёка ад Брэста. Ўлады працягваюць прэсаваць і рабаваць маю сям'ю», - заявіў Ляўчук.
Па дадзеных ПЦ "Вясна", у мінулым годзе Аляксандра Леўчука судзілі сем разоў па гэтым артыкуле, а Мілану Харытонаву - шэсць разоў. Агульная сума штрафаў на іх сям'ю за мінулы год перавысіў 5000 долараў.
На іншага брэсцкага незалежнага журналіста Яўгена Скрабца 24 студзеня таксама складзены пратакол па ч.2 арт.22.9 КаАП. Судовае паседжанне прызначана на 10.00 чацвёртага лютага ў судзе Маскоўскага раёна. За апошнія паўгода журналіста тройчы прыцягвалі да адказнасці за супрацоўніцтва з «Радыё Рацыя». Агульная сума штрафаў перавысіла 1500 рублёў.