viasna on patreon

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на эльфах

2019 2019-01-21T15:35:00+0300 2019-01-21T15:42:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skazka_2018_cover.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вось і скончылася чаргаванне любімых зімовых святаў - Каляды, Новы год, яшчэ адны Каляды, Стары Новы год. Чаканне цудаў і здзяйсненне жаданняў запланаваны на новы адрэзак часу. Усё ідзе па коле. Аднак у штодзённасці існуе безліч неабходных рэчаў, пра якія мы мала задумваемся. Напрыклад, чалавечая годнасць, якая з’яўляецца падмуркам канцэпцыі правоў чалавека.

Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека - 70 гадоў. Пра тое, як яна працуе і ці працуе, ведаюць не многія. Група энтузіястаў пад апекаю Праваабарончага цэнтру "Вясна" разабрала Дэкларацыю на эльфах, а таксама праверыла яе актуальнасць у 2018 годзе. Каб усім дарослым было больш зразумела, разбор прыняў форму казкі.

Калі ў 1998 годзе адзначаўся 50-гадовы юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, на сценах у беларускіх школах-гімназіях з’явіліся бела-блакітныя ватманы з артыкуламі пра правы і свабоды. Класныя педагогі «на адчапіцеся» праводзілі ўрокі палітінфармацыі, пасмейваліся пры абмеркаванні правоў на годнае жыццё, працу, яго справядлівую ўзнагароду, і шуквалі словы для тлумачэння, у чым жа сіла Усеагульнай дэкларацыі. Для неакрэплых, але чулых на фальш дзіцячых розумаў эфект быў адпаведным: навошта звяртаць увагу на тэкст паўвекавой даўнасці, калі ў яго не вераць нават тыя, хто хваліць? І ўсё ж на падкорцы засталося - ёсць ўсеагульны дакумент, ён мяне абараняе і ўсё такое ...

У 2018 году, калі Дэкларацыі стукнула 70, выявілася, што памянялася няшмат. І ў большай часткі суайчыннікаў ёсць цмянае ўяўленне пра сур'ёзны, але не да канца зразумелы дакумент, які абараняе "і ўсё такое». Сапраўды, свет шмат у чым рухаецца па канонах, усталяваных 70 гадоў таму. Але не трэба ілюзій. Дэклараваць – гэта адно, а выконваць і кантраляваць – зусім іншае. Як бы не апынулася, што сёння вартасць самага вядомага міжнароднага дакумента не больш за кавалак ватмана, на якім быў надрукаваны.

Гэта і паспрабавалі праверыць энтузіясты ў казцы пра галоўны міжнародны дакумент ХХ стагоддзя. Прапануем і вам пазнаёміцца-пасябраваць з эльфамі –

Сардэчна запрашаем у Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека на эльфах!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства