viasna on patreon

Ігар Банцар назваў абсурдам узгадняць ускладанне кветак на могілках з уладамі

2019 2019-01-04T09:29:13+0300 2019-01-04T09:41:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/wybary-2018-5-bancar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Банцар

Ігар Банцар

У Гарадзенскім абласным судзе 3-га студзеня адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Ігара Банцара на рашэнне Свіслацкага раённага суда, дзе гарадзенскага актывіста пакаралі 15-цю базавымі велічынямі. Разгляд справы вёў суддзя Андрэй Ліхач.

"Гарадзенская Вясна" піша, што Ігар Банцар сваю абарону паставіў перш за ўсё на тым, што калі ён 27-га кастрычніка мінулага году ўскладаў кветкі да магілы Віктара Каліноўскага і прысутнічаў ля іншых памятных мясцін, аніводзін супрацоўнік міліцыі не зрабіў яму заўвагу, што яго дзеянні незаконныя. Зыходзячы з заканадаўства, калі б у яго дзеяннях былі б правапарушэнні, то міліцыянты былі б абавязаныя папярэдзіць яго і не даць працягваць рабіць іх далей. Таму актывіст паставіў суд перад дылемай, ці суд прызнае яго невінаватым, ці прызнае вінаватымі супрацоўнікаў міліцыі, якія не выканалі свае абавязкі.

У дадатак Ігар Банцар назваў абсурдам узгадняць ускладанне кветак на могілках з уладамі і заявіў, што ні прысутны тут суддзя, ні прысутныя ў Свіслачы міліцыянты як ідуць на могілкі да сваіх блізкіх ні ў каго дазволу не просяць. Гэтак жа сама нелагічным ён лічыць прасіць дазвол каб ускласці кветкі да афіцыйна ўсталяванага помніку.

Суд прадказальна пакінуў у сіле рашэнне Свіслацкага суда. А актывіст заявіў, што будзе абскарджваць гэтае рашэнне далей, ва ўсе мажлівыя ўстановы.

Хто пакараны за ўскладанне кветак да магілы Віктара Каліноўскага?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства