viasna on patreon

Суд над Алесем Дзянісавым перанесены на 2 лістапада

2018 2018-10-31T09:43:17+0300 2018-10-31T09:43:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzianisau-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзянісаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Алесь Дзянісаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Судовыя клеркі выправілі дату разгляду адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава. Пачаткова яна памылкова была прызначана на выходны дзень - 7 лістапада. 

Днямі Алесь Дзянісаў атрымаў новае СМС-паведамленне з Кастрычніцкага раённага суду Гародні. У ім паведамляецца, што разгляд справы адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу 2 лістапада.

Другога кастрычніка на Дзянісава быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 17.11 КаАП (выраб або распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства). Падставай для складання пратаколу стаў перапост на старонцы музыкі ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” двух відэа з забароненага анархічнага пабліка.

“Абодва відэа былі рэпостнуты 6 сакавіка 2017 г. Абодва зараз адсутнічаюць, хаця я іх не выдаляў. Нічога на іх экстрэмісцкага няма. Яны - пра ўдзел бярасцейскіх анархістаў у Маршах тунеядцаў”, – напісаў Дзянісаў у Facebook.

Нагадаем, што напрыканцы верасня, за некалькі дзён да складання гэтага пратакола, невядомыя сілавікі патэлефанавалі дахаты Алесю Дзянісаву, калі таго не было дома, і фактычна ўчынілі допыт яго непаўнагадовай дачкі.

Пачатак разгляду адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава 2 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна (вул. Дубко 9), 10:00. Кабінет №3.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства