viasna on patreon

Супраць Алеся Дзянісава распачалі крымінальную справу?

2018 2018-10-02T12:07:09+0300 2018-10-02T12:08:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzianisau-19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзянісаў. Фота з сайта harodniaspring.org

Алесь Дзянісаў. Фота з сайта harodniaspring.org

Вельмі верагодна, што ў дачыненні да гарадзенскага журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыканта Алеся Дзянісава распачатая крымінальная справа, паведамляе "Гарадзенская Вясна". 

Як распавёў Дзянісаў, у той час, калі яго разам з жонкай не было дома, на іх хатні тэлефон 29 верасня патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся ўчастковым міліцыянтам. Слухаўку падняла непаўнагадовая дачка музыканта. Невядомы, які не назваў свайго імя і прозвішча, у грубай форме стаў дапытваць 16-гадовую дзяўчыну на прадмет таго, дзе знаходзіцца яе бацька. Пры тым было сказана, што на Алеся Дзянісава распачата крымінальная справа з нагоды размяшчэння незаконнай інфармацыі ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Размова з дачкой Дзянісава невядомага сілавіка ці правакатара доўжылася каля 10 хвілін.

Ніякіх афіцыйных паведамленняў на гэты конт Алесь Дзянісаў пакуль не атрымліваў. Ён расцэньвае такое тэлефанаванне як правакацыю і ціск на яго і яго сям'ю, як спробу перашкаджаць яго культурніцкай дзейнасці як музыканта.

У такой сітуацыі Алесь Дзянісаў напісаў шэраг заяваў - у пракуратуру Гарадзенскай вобласці, у пракуратуру Гродна, ОУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада. Ён просіць правесці службовую праверку па выкладзеных фактах і даць прававую ацэну дзеянням супрацоўніка міліцыі, які не прадставіўся і псіхалагічна ціснуў на яго дачку. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства