У Берасці засудзілі яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва завода АКБ Дапоўнена
У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Канстанціна Астапука. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП.
Нязгодны з будаўніцтвам акумулятарнага завода Канстанцін Астапук быў затрыманы 30 верасня. Падчас затрымання яму стала кепска. Выклікалі "хуткую". Міліцыя адвезла яго на агляд ў шпіталь, а затым у ізалятар часовага ўтрымання. Суткі да суду Астапук разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным правялі ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАЎС г. Брэста. 1 кастрычніка яны былі дастаўлены ў суд Ленінскага раёна г. Брэста.
Справу Канстанціна Астапука разглядаў суддзя Святаслаў Каліна. За парушэнне ч. 1 арт 23.34 вынесена пастанова аб прыцягненні да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 14 базавых велічынь.
Аднак у калідоры адразу пад дзвярыма судовай залы Астапуку ўручылі позву “за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі” па арт 23.4 у Ленінскі РАЎС.
У судзе сёння забароненыя фота і відэаздымкі.
У судзе Астапук заявіў адвод суддзі Дзмітрыю Шурыну. Для разгляду хадайніцтва абвешчаны перапынак на 15 хвілін. Хадайніцтва не задаволенае.
Пад час перапынку Астапук заявіў што на ІЧУ двойчы прыязджала "хуткая", рабілі ўколы ў вены.
Астапук сведчыць, што яго затрымалі за надпіс на майцы і пакаралі за гэта двойчы: за парушэнне Правілаў дарожнага руху і па арт. 23.34 КаАП:
“Тады я пачуў крыкі міліцыянта і пабег. Мне стала кепска. Я выклікаў “хуткую” і трымаўся за парэнчы, каб не ўпасці і гэта бачна на відэа, а сведкі хлусяць, што я супраціўляўся, а дарогу я перасякаў разам з АМАПАм, калі вялі ў машыну. У міліцыянераў былі відэарэгістратары, можна паглядзець, што непадпарадкавання не было”
Дапыталі сведку – супрацоўніка міліцыі Віктара Краўчука.
Сведчыць, што Астапук быў на плошчы, дзе было многа людзей, ён быў у зялёнай майцы. Астапук зняў і выкінуў майку і пачаў ўцякаць, і яны яго затрымалі. Затрымлівалі яго з боку праезджай часткі. Ён скардзіўся на стан здароў'я. Вісеў каля забора.
Сведка - міліцыянт Гаруноў Алексей: "На плошчы праходзіла мерапрыемства, кармленне галубоў, там былі 2 асобы ў масках. Мы падыйшлі і прапанавалі прайсці. Ён адмовіўся і пабег. Быў затрыманы, выказваў незадаволенасць затрыманнем, крычаў хапаўся за поручні. Адмаўляўся ісці, казаў што яму кепска. Хуткую выклікалі ў Ленінскі РАЎС. Мы яго даставілі ў РАЎС, у пакой для затрыманых, туды прыйшлі лекары. Ён сказаў, што яму кепска, павезлі ў шпіталь пад канвоем. Астапук кажа: "Мяне не паклалі ў шпіталь, капітан змусіў лекара Дмітрыя Качана напісаць даведку, што мяне можна ўтрымліваць у ІЧУ але з адпаведнымі рэкамендацыі.
Сведка Дзмітрый Бекалюк:
“Калі ў мяне скончыліся зярняткі, я вяртаўся да хаты і пабачыў візуальна знаемага чалавека, калі ён параўняўся са мной я пачуў гучную каманду “Стаяць!” Я азірнуўся і пабачыў людзей у форме міліцыі, якія паводзілі сябе неадпаведна супрацоўнікам міліцыі, мне стала боязна, можа рабаўнікі? Астапук перабег вуліцу, супрацоўнікі і чалавек у цывільным падышлі . Апошні прадставіўся мне і папрасіў мяне не перашкаджаць ім, самі ўправімся. Я бачу чалавеку кепска, асядае на зямлю, трымаецца за поручні, супрацоўнікі міліцыі падтрымліваюць".
Сведка Сяргей Свірскі патлумачыў, што бачыў, як Астапук трымаецца за парэнчы, просіць выклікаць хуткую. Але пад'язджае бус, яго грузяць і ўвозяць. Астапук хістаўся, яму было кепска, ён трымаўся за плот, каб не перакуліцца. Астапук выклікаў хуткую, не бачылі каб міліцыянты гэта рабілі.
У судзе праглядзелі відэазапіс з рэгістратара супрацоўнікаў міліцыі.
Суддзя Шурын абвясціў перапынак у паседжанні для прыняцця рашэння.
Пастанова - штраф 3 базавыя велічыні.