viasna on patreon

“Кармленне галубоў” у Берасці завяршылася затрыманнямі

2018 2018-10-01T07:37:08+0300 2018-10-01T08:25:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Сяргея Пятрухіна ў Берасці. Фота Радыё Рацыя.

Затрыманне Сяргея Пятрухіна ў Берасці. Фота Радыё Рацыя.

Пад час акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая атрымала назву “кармленне галубоў”,  30 верасня ў Берасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна.

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, Пятрухіна даставілі ў Ленінскі РАЎС Берасця. Актывісты абураныя захопам. Некалькі грамадзян намагаюцца перадаць перадачу, бо па ўсім выглядае, што блогера да суда не выпусцяць. Дзяжурныя ў РАЎС адмаўляюцца прымаць перадачы. Спасылаюцца на загад кіраўніцтва.
А праз некаторы час стала вядома, што затрыманы таксама яшчэ адзін мітынговец -  Канстанцін Астапук. Ён ужо сыходзіў з плошчы Леніна, калі яго схапілі.

Падчас затрымання Астапуку стала кепска. Выклікалі "хуткую". Міліцыя з Ленінскага РАУСа адвезла яго на агляд у Брэсцкую абласную бальніцу..

“Па ўсім выглядае, што кастрычнік пачнецца 2 судамі над праціўнікамі будовы завода АКБ. Неабыякавыя берасцейцы ўсё ж патрапілі на тэрыторыю РАЎС і складаюць скаргі.», - каментуе сітуацыю праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

У нядзелю на плошчы Леніна ў Берасці сабралася каля 90 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства