viasna on patreon

У Віцебску не дазволілі адсвяткаваць незалежнасць

2018 2018-07-24T09:43:26+0300 2018-07-24T09:43:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smolikau-4.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў. Фота:belsat.eu

Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў. Фота:belsat.eu

Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў звярнуўся да гарадскіх уладаў па дазвол на правядзенне ў Віцебску вулічнага фестывалю «Дзень незалежнасці». Як паведамляе belsat.eu, кіраўніцтва гораду адказала адмовай.

Яшчэ 10 ліпеня Старшыня Рады даслаў заявы на правядзенне фестывалю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёнe ды ў гарвыканкам. У сваіх лістах Канстанцін Смолікаў звярнуў увагу на тое, што 27 ліпеня 1990 года і цяпер з’яўляецца памятнай датай для многіх жыхароў Беларусі. Да таго ж, гэты дзень быў дзяржаўным святам да 1996 года. І таму, на думку аўтара зваротe, неабходна аднавіць традыцыю святкавання гэтай даты.

Фестываль мусіў прайсці 27 ліпеня – акурат у дзень прыняцця «Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай ССР». Месцам правядзення былі заяўленыя цэнтральныя пешаходныя вуліцы гораду: Талстога, Крылова і Суворава. А завяршыць фестываль планавалася ў парку партызанскай славы імя Міная Шмырова. Да ўдзелу ў арганізацыі мерапрыемтва былі запрошаныя і гарадскія ўлады.

Аднак віцебскія ўлады адмовілі Канстанціну Смолікаву ў правядзенні вулічнага фестывалю «Дзень незалежнасці». Падставай для адмовы стала рашэнне Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэту «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». Паводле рашэння, масавыя мерапрыемствы ў абласным цэнтры могуць праводзіцца толькі ў пэўных месцах – па адным на кожны раён гораду, – і цэнтральныя вуліцы не ўваходзяць у спіс гэтых месцаў. Яшчэ адной прычынай стала адсутнасць у Смолікава дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай ды камунальнікамі.

«Гэта была толькі першая спроба. Мы спадзяемся, што да наступнага года ў нас атрымаецца дамовіцца з гарадскімі ўладамі ды арганізаваць у Віцебску вулічны фестываль у нацыянальным стылі. Так, гэта цяжка. Але мы пастараемся зрабіць так, каб улады не падводзілі ўсе падзеі ў горадзе пад закон аб масавых мерапрыемтсвах», – гаворыць Канстанцін Смолікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства