viasna on patreon

Ніну Багінскую затрымалі пасля пікету каля будынка КДБ

2018 2018-07-09T08:44:38+0300 2018-07-09T08:44:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baginskaya_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская

Ніна Багінская

У Мінску 7 ліпеня падчас пікету салідарнасці з палітвязнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадская актывістка Ніна Багінская.

Пра гэта Свабодзе паведаміла старшыня грамадзкага камітэту «У абарону Курапатаў» Ганна Шапуцька. Паводле яе звестак, Ніну Багінскую затрымалі падчас адзіночнага пікету каля КДБ.

«Яна прастаяла каля 40 хвілінаў на пляцоўцы перад будынкам КДБ з плякатам „Свабоду палітвязням“. Патрабавала свабоды для палітвязняў Змітра Паліенкі, Іллі Валавіка, Святаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Змітра Галко і абаронцаў Курапатаў Паўла Севярынца, Вольгі Мікалайчык, Дзяніса Урбановіча. Ведаю, што пад’ехалі апамаўцы, затрымалі і павезлі ў міліцыю. Мяркую, у Цэнтральны РАУС», — паведаміла Ганна Шапуцька.​

Ніна Багінская не ўпершыню пікетуе будынак КДБ на праспэкце Незалежнасці. Апошнім разам актывістка выходзіла з плякатам «Свабоду народу» ў красавіку 2017 году, пасля масавых арыштаў удзельнікаў мітынгу на Дзень Волі, за што была аштрафаваная на 50 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства