viasna on patreon

Затрымліваюць абаронцаў Курапатаў Дапоўнена

2018 2018-06-06T14:47:18+0300 2018-06-06T17:10:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty-piket-2018-06-06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім". Фота: Радыё Свабода.

Пікет каля рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім". Фота: Радыё Свабода.

На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

Як паведаміў грамадскі актывіст Леанід Кулакоў, 6 чэрвеня актывісты праводзілі каля рэстарана пікет. Кіроўца аўтамабіля, які прывозіў у рэстаран тавары, выклікаў міліцыю, паколькі не мог праехаць на тэрыторыю комплекса.

Інспектар ДПС склаў пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 18.23 КаАП на Паўла Севярынца, Маю Навумаву, Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і яшчэ аднаго чалавека.

Учора супрацоўнікамі ДПС УУС Мінгарвыканкама таксама былі складзеныя пратаколы за парушэнне правілаў дарожнагу руху – знаходжанне на праезнай частцы дарогі на Леаніда Кулакова і Паўла Севярынца.

Супрацьстаянне актывістаў і кіраўніцтва "рэстарацыі на костках" працягваецца.

Каля 17 гадзін 6 чэрвеня Леанід Кулакоў паведаміў, што невядомыя людзі адабралі намёт, які прывезла Валерыя Чарнаморцава. Адзін з аўтамабіляў з прадуктамі ўдарыў па Ніне Багінскай, ёй стала кепска.

На Паўла Севярынца склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Яго цягнулі ў машыну ДАІ, ён супраціўляўся.

Абаронцы Курапатаў збіраюцца разбіваць лагер для начоўкі, аднак супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі Севярынца, што калі ён паставіць намёт - яго арыштуюць. Журналістку "Белсата"  Кацярыну Андрэеву падчас стрыму затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, паведамілі, што павязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі. Былі спробы затрымаць актывістку Ніну Багінская. У Вольгі Мікалайчык забралі торбу з асабістымі рэчамі.

Павел Севярынец каментуе, што 6 чэрвеня было складзена каля дзесяткаў пратаколаў. Побач з абаронцамі Курапатаў дзяжураць супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку ў цывільным. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства