viasna on patreon

Фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў сёлета ўжо шосты штраф

2018 2018-06-06T14:45:42+0300 2018-06-06T14:45:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Па інфармацыі "Гомельскай вясны", суд Гомельскага раёна 4 чэрвеня пакараў журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага максімальным штрафам паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП – 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).

Гэта сёлета ўжо шосты штраф фрылансеру. Суддзя Тамара Застаўнецкая прызнала Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”. Падставай стаў відэасюжэт “На Гомельшчыне замоўчваюць экалагічную катастрофу?”, паказаны ў праграме “Аб’ектыў” 5 красавіка і ў тэкставым варыянце змешчаны на сайце.

Пратакол склаў участковы інспектар райаддзела міліцыі Сяргей Прыманаў на падставе маніторынгу аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гомельскага аблвыканкма.

На пачатку разгляду адміністрацыйнага пратакола Жукоўскі заявіў, што незалежных судоў у Беларусі няма, але не супраць, каб справу разглядала суддзя Застаўнецкая. Фрылансер падаў пашпарт, назваў сябе. Калі суддзя папрасіла назваць яшчэ і хатні адрас, Жукоўскі адмовіўся гэта зрабіць публічна, спаслаўся на артыкул 27 Кастытуцыі. Палічыў, што агучаныя звесткі могуць яму нашкодзіць. Суддзя настойвала. Жукоўскі, у сваю чаргу, папрасіў Застаўнецкую паказаць пасведчанне суддзі, за што атрымаў папярэджанне: можа быць прыцягнуты да адказнасці за непавагу суда.

Быў выказаны недавер суддзі, але Застаўнецкая яго адхіліла як беспадстаўны.

Узнікла пытанне і з датай так званага “вырабу прадукцыі СМІ”. Абвінавачаны фрылансер заявіў, што ён не рабіў здымкаў пра сметнік у той дзень, які пазначаны ў міліцэйскім пратаколе.

“Не ў той дзень, але ж рабілі?” – дапытвалася суддзя.

Здымкаў БТ у сюжэце больш

Паглядзеўшы відэасюжэт, скапіяваны міліцыяй з сайта “Белсата”, Жукоўскі  ўдакладніў, што там сапраўды маецца “кавалачак” ягоных відэаздымкаў з вёскі Сцяг Працы Гомельскага раёна.

З БТ у сюжэце больш відэаздымкаў – трэба і ягоных супрацоўнікаў прыцягваць да адказнасці”, – казаў Жукоўскі.

Фрылансер патлумачыў таксама, што не з’яўляецца  штатным карэспандэнтам “Белсата”. Відэаздымкі змяшчае ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў YouTube, дасылае ў розныя агенцтвы. Хто і дзе іх выкарыстоўвае пазней, не яго справа. Але рады, што выкарыстоўваюць.

“Трэба прыцягваць да адказнасці тых, хто давёў вёску да экалагічнай катастрофы, а не таго, хто пра гэта расказаў”, – лічыць  Жукоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства