viasna on patreon

Статкевіч дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы за незаконнае затрыманне на мяжы Дакумент

2018 2018-05-10T11:09:38+0300 2018-05-10T11:31:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-kaidanki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак.

Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак.

Пракуратура Гродзенскай вобласці адказала Мікалаю Статкевічу на скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на супрацоўнікаў памежнай службы па незаконнаму яго затрыманню ў снежні 2017 г.

8 лютага камандзір вайсковай часткі 2044 палкоўнік С. Жылінскі прыняў рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па ч.1 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне ўладай або перавышэнне службовых паўнамоцтваў) на падставе п. 2 ч. 1 арт. 29 КПК (за адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства).

Пракуратура вобласці згадзілася з такім рашэннем камандзіра вайсковай часткі. Дадаткова растлумачыла, што пры нязгодзе з рашэннем Мікалай Статкевіч мае права звярнуцца ў суд.

Такім чынам, парушэнняў заканадаўства па гэтай справе пракуратура не выявіла.

Нагадаем, што ў снежні 2017 г. памежнымі службамі Беларусі быў затрыманы лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч, калі той накіроўваўся разам з жонкай на аўтамабілі ў Літву.

У пункце пропуску дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі “Лоша” палітыку было прапанавана адагнаць аўтамабіль “для паглыбленага дагляду”. Пасля чаго памежнікі заблакавалі аўтамабіль з дапамогай усіх наяўных сродкаў, хоць ніякага супраціву альбо спроб пакінуць пераход Мікалай Статкевіч з жонкай не прадпрымалі.

Пасля таго, як палітык выйшаў з машыны, на яго надзелі кайданкі, а потым завялі ў службовае памяшканне і пакінулі пад вартай без тлумачэння прычын затрымання.

Затрыманне доўжылася прыкладна 40 хвілін. Пры гэтым ніякіх дакументаў памежнікі не складалі. У выніку Мікалая Статкевіча з жонкай прапусцілі за мяжу, але ні выбачэнняў, ні тлумачэнняў прычынаў яны так і не дачакаліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства