viasna on patreon

Заява з’езду БАЖ адносна зменаў заканадаўства аб СМІ

2018 2018-04-21T11:44:42+0300 2018-04-21T11:51:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj700_grey_0_1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытанні законапраект, які прадугледжвае ўнясенне сур’ёзных зменаў у заканадаўства аб СМІ.

Законапраект нясе пагрозы медыясектару і грамадству. У прыватнасці, ён прадугледжвае:

  • Добраахвотную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў у якасці СМІ (уводзіцца тэрмін «сеткавыя выданні»). Яны і іх супрацоўнікі атрымаюць (у абмежаваным выглядзе) правы традыцыйных СМІ. Аднак зарэгістраваць выданне, сыходзячы з практыкі, зможа толькі юрыдычная асоба, якая размяшчаецца ў памяшканнях нежылога фонду і мае на пасадзе рэдактара з больш чым пяцігадовым адпаведным стажам;

  • Журналісцкі статус супрацоўнікаў інтэрнэт-выданняў, якія не пройдуць рэгістрацыю ў якасці СМІ, ставіцца пад сумнеў. Журналісты такіх выданняў не змогуць карыстацца правамі на абарону інфармацыйных крыніц і на працу падчас масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым на незарэгістраваныя інтэрнэт-выданні будуць распаўсюджвацца ўсе абавязкі і адказнасць, якія прадугледжаныя для сеткавых выданняў;

  • Яшчэ больш ускладняецца праца журналістаў-фрылансераў;

  • Прадугледжваецца магчымасць блакаваць асобныя сацыяльныя сеткі цалкам, калі не будзе тэхнічнай магчымасці абмежаваць доступ да іх частак;

  • Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя каментатараў на форумах, прадугледжваецца абавязковая мадэрацыя інтэрнэт-рэсурсаў, адсутнасць якой можа прывесці да блакавання.

Заўвагі і прапановы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» не былі ўлічаныя пры разглядзе дадзенага законапраекта, як не былі пачутыя і прапановы іншых прадстаўнікоў медыясектара, не праведзена міжнародная экспертыза законапраекта.

У сувязі з гэтым мы заклікаем беларускія ўлады:

  • правесці абмеркаванне прапанаваных зменаў у заканадаўства ў галіне СМІ з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў медыясектара, бізнесу і грамадства;

  • дапрацаваць законапраект пры разглядзе ў другім чытанні з улікам усіх меркаванняў (у тым ліку заўваг і прапаноў ГА «БАЖ», якія перададзеныя ў Палату прадстаўнікоў);

  • прызнаць права фрылансераў збіраць і распаўсюджваць інфармацыю ў айчынных і замежных масмедыя.

20 красавіка 2018 года
З’езд ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства