viasna on patreon

Міліцыя арыштавала Яўгена Афнагеля

2018 2018-03-23T10:26:54+0300 2018-03-23T11:15:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afnahiel-2203.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Афнагель. Фота: euroradio.fm

Яўген Афнагель. Фота: euroradio.fm

Сёння раніцай арыштавалі аднаго з лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Дом палітыка спрабавалі штурмаваць з выкарыстаннем спецсродкаў.

Пра гэта Charter97.org  паведаміла жонка палітыка Кацярына Людвіг.

«Дом быў у аблозе ўжо некалькі дзён, з кожнага боку дзяжурыла па адным « бусіку» з АМАПам, у машыне чалавек шэсць, плюс легкавушкі часам з'яўляліся. АМАП патруляваў ўсе суседнія вуліцы, ноччу таксама дзяжурылі, разводзілі вогнішчы. Як толькі я выязджала на машыне, за мной адразу ехалі, правяралі ці няма Жэні, на дарозе да дома дзяжурылі ДАІшнікі.

Сёння раніцай амапаўцы падышлі да дома і сказалі, што ёсьць загад на затрыманне ў любым выпадку, нават калі не выйдзе з дома да 26 сакавіка. Сказалі, што будуць браць дом штурмам, выкарыстоўваць спецсродкі, пыталіся, ці ёсць маленькія дзеці ў доме, сказалі, што выломліваць будуць нават міжпакаёвыя дзверы, біць шкло. Пасля таго, як пачалі сцякацца да дома з усіх бакоў, стукаць у дзверы і пагражаць выламаць, Жэня вырашыў выйсці. Сёння будзе суд, ніякіх «даўгоў» па старых акцыях у яго няма», - распавяла жонка палітыка.

Нагадаем, што 21 сакавіка ўлады арыштавалі лідэраў БНК Уладзіміра Някляева, Максіма Вінярскага і Вячаслава Сіўчыка.

Максіма Вінярскага і Уладзіміра Някляева асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, Вячаслава Сіўчыка - на 5 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства