viasna on patreon

Затрыманага ў навагоднюю ноч валанцёра "Вясны" будуць судзіць за дробнае хуліганства

2018 2018-02-14T11:28:15+0300 2018-02-14T11:32:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yury_miatelski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над валанцёрам ПЦ “Вясна” Юрыем Мяцельскім па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) прызначаны на 11.00 22 лютага. Разглядацца справа будзе ў Слуцкім раённым судзе. 

Юры Мяцельскі
Юрый Мяцельскі

Нагадаем, што Юрый Мяцельскі быў затрыманы ў ноч на першае студзеня слуцкім АМАПам. Аднаго з амапаўцаў абурыла, што падчас праверкі дакументаў Юрыя і яго сябра, валанцёр “Вясны” папрасіў і самаго амапаўца прад’явіць дакументы. Гэта і стала прычынай затрымання, хоць потым Юрыя і абвінавацілі ў знаходжанні ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення (арт. 17.3 КаАП).

Потым, калі Юрыя даставілі ў міліцэйскі пастарунак, стала зразумела, што артыкул 17.3 “пераўтварыўся” у 17.1, - Юрыя абвінавацілі ў тым, што той лаяўся матам у грамадскім месцы. Пасля псіхалагічнага і фізічнага ціску з боку ўчастковага інспектара Аляксандра Савіна (ён заламаў Мяцельскаму руку і ў нецэнзурнай форме патрабаваў падпісаць паперы), Юрый падпісаў пратакол, аднак пазначыў, што не згодны з яго зместам і сваю віну не прызнае. Пасля гэтага хлопец двое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства