viasna on patreon

Выступ кандыдата ў дэпутаты спрабуюць цэнзураваць на радыё

2018 2018-01-31T08:59:05+0300 2018-01-31T09:11:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abramovicz..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info

Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info

Сёлета, пад час выбарчай кампаніі,  кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў прадстаўляецца выступ на радыё не больш за тры хвіліны, прычым  выступы не будуць транслявацца ў жывым эфіры, а падавацца ў запісу. Скарыстаўшыся прадстаўленай яму магчымасцю, кандыдат у дэпутаты па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандр Абрамовіч, які балатуецца ў Мінскі абласны Савет, звярнуўся да дырэктара радыёстанцыі «Мінская хваля» Тамары Вяцкай.

Выступ кандыдата быў запісаны ў студыі і скарочаны аўтарам да неабходных па заканадаўству 3 хвілінаў. Затым з тэкстам азнаёмілася Тамара Вяцкая і настойліва парэкамендавала зняць частку выступу, які, па яе меркаванні, не можа прагучаць у радыёэфіры.

У частцы сваёй выбарчай праграмы Аляксадр Абрамовіч, заклікаючы да аднаўленні парадку на Міншчыне, гаворыць аб магчымасці азнаямлення з некаторымі афіцыйнымі дакументамі дзейнасці Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання:

“…у прыватнасці, шляхам уважлівага азнаямлення з заключэннем Спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета РБ 13-га склікання па прававой ацэнцы дзеянняў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі”.

 

Нагадаем, што Спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета 13-га склікання ў сваім заключэнні ацаніла правядзенне рэферэндуму 24 лістапада 1996 года, як парушэнне ч.2 ст.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжаная крымінальная адказнасць паводле арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп альбо ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Бачна, што ўрывак з выступу  кандыдата не ўтрымлівае заклікаў да вайны, гвалту або выступленняў на карысць расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, не ўяўляе пагрозы нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку або здароўю і маральнасці насельніцтва – усіх тых выказванняў, якія падпадаюць пад паняцце дапушчальных абмежаванняў свабоды выказвання меркавання.  Менавіта таму гаворка тут можа весціся пра палітычнае цэнзураванне тэксту выступу кандыдата з боку кіраўніцтва “Мінскай хвалі”.

Дарэчы, выступ Аляксандра Абрамовіча на радыё павінен прагучаць 31 студзеня пасля 18 гадзін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства