viasna on patreon

Шасцёра магілёўцаў звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН

2018 2018-01-05T08:18:22+0300 2018-01-05T08:20:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhel131.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Бухель.

Барыс Бухель.

Перад навагоднімі святамі шасцёра магілёўцаў накіравалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Увесну яны пацярпелі ад пераследаў уладаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Трое чалавек былі аштрафаваныя за магілёўскі «Марш недармаедаў» 15 сакавіка. Па інфармацыі mspring.online, сярод іх шматдзетная маці  Алена Крэнь, а таксама студэнты Канстанцін Чарноў і Алёна Кісель. Апошнюю, да таго ж, адлічылі з ВНУ.

Яшчэ трое атрымалі штрафы за мінскі Дзень Волі 25 сакавіка – гэта браты Павел і Дзяніс Крайцавы, а таксама Аляксандр Каранкевіч.

Інтарэсы ўсіх на міжнародным узроўні будзе прадстаўляць праваабаронца Барыс Бухель. Магілёўцы падпісалі даверанасці, згодна з якімі ён будзе ажыццяўляць перапіску з Камітэтам па правах чалавека ААН. Па словах юрыста, дзяржава парушыла права магілёўцаў на свабоду мірных сходаў.

– Скаргі ў КПЧ адрозніваюцца ад тых, якія рыхтуюцца для нацыянальных судоў. Там іншая тэрміналогія, іншыя абароты, больш дакладныя фармулёўкі. Як правіла, беларускія юрысты выкарыстоўваюць зусім іншы стыль, -пракаментаваў Бухель.

Ён сказаў, што бліжэйшы месяц скаргі будуць ісці да Жэневы. Затым іх правераць на прымальнасць. Калі скаргі аформленыя не па правілах, яны без разгляду будуць адпраўленыя назад. Калі скаргі прымуць, то іх павінны пераслаць ураду для дачы тлумачэнняў. Пасля гэтага скаргі перасылаюцца грамадзянам ужо з каментарамі уладаў. Працэс можа паўтарацца. Усяго камунікацыя займае некалькі гадоў:

– Людзі, якія звярнуліся ў КПЧ ў 2008 годзе, атрымалі рашэнні ў 2012-ым. Хай гэта доўга, але яно таго варта. У беларускіх кейсах па парушэнні свабоды мірных сходаў КПЧ фактычна заўсёды стаіць на баку грамадзян, а не дзяржавы, – адзначыў юрыст.

Хутчэй за ўсё, працягнуў Бухель, скаргі будуць аб’яднаныя і рашэння будзе два – па магілёўскай акцыі 15 сакавіка і па мінскай акцыі 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства