viasna on patreon

Семінар па аналізу ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ад эколагаў

2017 2017-12-05T14:08:51+0300 2017-12-05T14:09:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ovos.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ovos.jpeg

Вы думаеце, што ў вашым раёне плануецца будаўніцтва нейкага завода, чулі, што ў наступным годзе будуць пашыраць дарогу, асцерагаецеся, што зблізку вашай дачы можа з'явіцца свінакомплекс - і не ведаеце, што і як з гэтым рабіць?

Тады вам карысна будзе ведаць, што такое ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама як гэты інструмент можа вам дапамагчы паўплываць на рашэнні, што прымаюцца.

Прыходзьце на семінар "Што такое справаздача аб АУНА* плануемай дзейнасці, і ці трэба нам у гэтым разбірацца?» 9 снежня (субота) у Мінску.

У рамках семінара будуць разгледжаныя наступныя тэмы:

  • Што такое справаздача аб АУНА?
  • Для якіх аб'ектаў яго неабходна распрацоўваць?
  • На што павінны звяртаць увагу распрацоўшчыкі, калі праводзяць ацэнку магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе плануемай дзейнасці?
  • Што такое грамадскія абмеркаванні і як у іх лепш ўдзельнічаць, да чаго рыхтавацца і што важна ведаць?
  • Вопыт кансультацыі грамадзян юрыстамі ГА "Экадом" у абмеркаванні справаздач аб АУНА.

Дзе: Мінск.
Калі: 9 снежня, субота
Час: з 11.00 да 16.00.

Для ўдзелу ў семінары просім вас запоўніць анкету.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць напісаўшы нам на пошту ecohome.by@gmail.com або звязаўшыся па тэлефоне + 375-29-228-42-68, Марына

Для іншагародніх удзельнікаў магчымая кампенсацыя праезду.


*АУНА - ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе прызначана для выяўлення характару, інтэнсіўнасці і ступені небяспекі ўплыву любога віду планаванай гаспадарчай дзейнасці на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства