viasna on patreon

“Адпраў ліст. Дамажыся зменаў!” Далучайся да кампаніі Amnesty International

2017 2017-12-05T12:31:49+0300 2017-12-05T12:59:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marafon_listou_2017_pr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Amnesty International у чарговы раз заклікае далучыцца да самай вялікай праваабарончай кампаніі – “Марафону лістоў”, якая ладзіцца штогод у снежні з мэтай прыцягнення ўвагі да парушэння правоў чалавека ў розных краінах свету і аказання падтрымкі тым грамадзянскім актывістам і праваабронцам, якія аказаліся пад ціскам улады або за кратамі за свае погляды і дзейнасць.

“Адзін ліст, паштоўка або падпісаная петыцыя можа змяніць жыццё чалавека. Ваша подпіс - самы непасрэдны спосаб сказаць мужным людзям, што вы іх падтрымліваеце, або паведаміць уладам, што вы сочыце за іх дзеяннямі. Зрабіце гэта прама цяпер”, - паведамляецца на адмысловым сайце кампаніі.

Каму ў гэты годзе неабходна падтрымка?

ml_2017_kuk.png

Крымска-татарскаму праваабаронцу Эміру-Усейну Куку пагражае 25 год турмы. ФСБ некалькі разоў прапаноўвала яму стаць інфарматарам, але Эмір-Усейн кожны раз адмаўляўся. У адказ ФСБ абвінаваціла яго ў “тэрарызме” і “планаванні захопу ўлады”. Яго сям’я таксама пад ціскам і ёй зараз, як ніколі раней, патрэбна падтрымка.

Патрабуйце ад расійскіх уладаў неадкладна вызваліць Эміра-Усейна Кука і спыніць ціск на яго сям’ю.

ml_2017_estemirova.png

Наталля Эсцемірава была бясстрашнай праваабронцай. Яна збірала інфармацыю і рыхтавала даклады пра катаванні, гвалтоўных знікненнях і пазасудовых пакараннях, здзейсненных у Чачні. У 2009 годзе Наталля была выкрадзена і жорстка забітая. Прайшло восемь гадоў, а яе забойства па-ранейшаму не раскрыта, і ні адзін чалавек не быў прыцягнуты да адказнасці за гэтае жахлівае злачынства.

Аднаўленне расследавання - першы крок у барацьбе з пануючай у Чачні беспакаранасцю і аднаўленню справядлівасці для ўсіх пацярпелых ад парушэнняў правоў чалавека.

Запатрабуйце ў Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі правесці эфектыўнае, бесстаронняе і незалежнае расследаванне забойства Наталлі Эсцеміравай.

ml_2017_yuafn.png

Праваабаронца з Кітаю Ні Юлан на працягу многіх гадоў падвяргалася пераследу, запалохванням і здзекаванням за тое, што яна змагалася за правы жыхароў, якіх высяляюць з дамоў. Аднойчы яе так моцна збілі паліцэйскія, што цяпер яна перасоўваецца толькі ў інвалідным вазку. За актыўную дзейнасць Ні Юлан пакутуе не толькі яна, але і яе блізкія – ужо некалькі разоў яе і яе сям'ю высялялі з дома.

Запатрабуйце ад Кітая спыніць пераслед Ні Юлан.

ml_2017_kupila2.png

Сакріс Купіла ніколі не лічыў сябе жанчынай, ніколі не прымалі яго за такую і навакольныя. І ўсё ж такі 21-гадовы студэнт-медык штодня сутыкаецца з цяжкасцямі, паколькі ў ягоным пасведчанні асобы пазначаны жаночы пол, зарэгістраваны пры нараджэнні. Для таго, каб змяніць гендэр ў Фінляндыі, мала атрымаць псіхіятрычны дыягназ, патрабуецца прайсці яшчэ і прымусовую стэрылізацыю.

Сакріс выступае супраць гэтай зневажальнай працэдуры. І нягледзячы на ​​пагрозы і адкрытую варожасць, ён працягвае патрабаваць змяніць заканадаўства.

Запатрабуйце ад Фінляндыі змяніць заканадаўства і падтрымаць змагароў за правы трансгендэрных людзей.

ml_2017_taner2.png

Прама зараз 11 чалавек, якія прысвяцілі свае жыцці абароне правоў журналістаў, актывістаў і іншых іншадумцаў у Турцыі, самі апынуліся ў небяспецы. У іх ліку Танер Кылыч і Ідыль Эсэр з Amnesty International. Усіх іх судзяць за злачынствы, звязаныя з «тэрарыстычнай дзейнасцю», што можна расцэньваць як абсурдную спробу падарваць іх праваабарончую дзейнасць.

Запатрабуйце ад Турцыі спыніць пераслед праваабаронцаў і зняць з іх усе абвінавачанні.

"У 2016 годзе прыхільнікі Amnesty International напісалі больш за 4,6 мільёна электронных і «папяровых» лістоў, СМС і твітаў у падтрымку тых, хто пацярпеў ад парушэнняў правоў чалавека. У гэтым годзе мы нацэлены падвысіць лічбу.

Адпраў ліст. Дамажыся зменаў!” – заклікаюць арганізатары кампаніі.

Далучайцеся да “Марафону лістоў” і вы!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства