viasna on patreon

Месца прыгатавання ежы для адміністрацыйна арыштаваных - сакрэтная інфармацыя Дакумент

2017 2017-11-09T13:38:20+0300 2017-11-09T13:38:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-dw.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Левінаў. Фота DW

Павел Левінаў. Фота DW

Часова выконваючы абавязкі начальніка ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкама маёр міліцыі С.В.Каўрыга хавае інфармацыю пра месца знаходжання пункта па прыгатаванні ежы адміністрацыйна арыштаваным, піша ініцыятыва "Праваабаронцы супраць катаванняў".

Вось ужо паўгода з моманту вызвалення з ІЧУ Віцебскага аблвыканкама праваабаронца Павел Левінаў штурмуе скаргамі дзяржорганы дамагаючыся зменаў ўмоваў утрымання і паляпшэння якасці харчавання. Чарговую скаргу праваабаронца накіраваў 25 кастрычніка. У скарзе ён просіць даць яму інфармацыю пра дамовы з вытворцам ежы, яго найменаванне і месцазнаходжанне, інфармацыю аб дастаўшчыках ежы, асобах, якія яе суправаджаюць, парадку і тэрмінах дастаўкі і раздачы ежы, меню, кошту, лёсе харчовых адходаў і іншых важных характарыстыках.

«Я адбываў адміністрацыйны арышт з 31 мая па 14 чэрвеня 2017 года. І лічу, што маю права ведаць гэтую інфармацыю, паколькі за кожны дзень харчавання аплачваў па 11,5 рублёў. За гэтыя грошы я б спакойна мог харчавацца якаснай ежай, напрыклад, з рэстарана», - тлумачыць праваабаронца.

Аднак адказ на зварот, атрыманы ад імя часовага выканаўцы абавязкаў начальніка ІЧУ маёра міліцыі Каўрыга С. В., больш нагадвае «копіпаст» Правілаў унутранага распарадку ізалятараў часовага ўтрымання: фармальны, нелагічны і не ўтрымлівае адказаў па сутнасці.

«Мяне здзіўляе фармалізм у разглядзе маіх скаргаў. Напрыклад, тое, што транспартныя сродкі, задзейнічаныя пры транспарціроўцы ежы, перыядычна праходзяць санітарную апрацоўку. Хацелася б разумець, што гэта за транспарт і з якой перыядычнасцю ён праходзіць гэтую самую санітарную апрацоўку - раз у месяц, год ці пяцігодку? Дастаўка ежы ажыццяўляецца супрацоўнікамі, якія маюць медыцынскія даведкі аб стане здароўя. Хацелася б ведаць, начальнік ІЧУ адмяніў санітарныя кніжкі сваім супрацоўнікам? Бо даведка аб стане здароўя не замяняе санітарную кніжку, для даведкі няма абавязку праходзіць поўны медыцынскі агляд. Таксама сам факт сакрэтнасці пункта прыгатавання ежы адміністрацыйна арыштаваным выклікае шмат пытанняў, а ці ўсё там у парадку з санітарыяй?», - задаецца пытаннямі Павел Левінаў.


Праваабаронца і надалей будзе дамагацца паляпшэння ўмоваў утрымання і якасці ежы ў ІЧУ Віцебскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства