viasna on patreon

Мінгарвыканкам забараніў пікетаваць Міністэрства абароны

2017 2017-10-24T10:17:35+0300 2017-10-24T11:03:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ministerstva-abarony-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Фота: Baj.by

Будынак Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Фота: Baj.by

Мінгарвыканкам забараніў правядзенне 29 кастрычніка каля Міністэрства абароны пікету з нагоды сітуацыі ў беларускім войску, у тым ліку дзедаўшчыны і загадкавых смерцяў вайскоўцаў.

Па інфармацыі прэс-службы БХД, адпаведны адказ 21 кастрычніка атрымаў намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак.

“Адмова была чаканай. Афіцыйная прычына – недазволенае месца правядзенне. Але іншага месца для пікету супраць дзедаўшчыны як побач з Мінабароны і быць не можа. Тым больш, што ўлады неаднаразова забаранялі акцыі па гучных справах нават у дазволеных месцах. Недэмакратычны закон працягвае аберагаць беларускіх чыноўнікаў ад незадаволенасці грамадзянаў, ствараючы ілюзію, што іх дзеянні ўсе падтрымліваюць”, - адзначыў Максім Гацак.

Нагадаем, што заяўка на пікет была пададзеная 13 кастрычніка. У гэты ж дзень прадстаўнікі кіраўніцтва Сацыяльна-хрысціянскага руху і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі перадалі ў Мінабароны зварот, у тым ліку з заклікам расследаваць сітуацыю з загадкавымі смерцямі ў войску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства