viasna on patreon

У камэры на Валадарцы, дзе ўтрымліваецца Ігар Комлік, 16 чалавек

2017 2017-08-15T13:54:26+0300 2017-09-11T11:51:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/komlik-igar-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Комлік.

Ігар Комлік.

Сын бухгалтара прафсаюзу РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін расказаў Свабодзе, што ў камэры, дзе сядзіць бацька, 16 чалавек. Сьледчых дзеяньняў зь ім пакуль не вядзецца, піша Радыё "Свабода".

«Бацька піша лісты. Ніякіх сьледчых дзеяньняў пакуль не вядзецца. Адвакат кантактуе зь ім. Кажа, што трымаецца мужна. А сам бацька напісаў, што пагаліў вусы. У камэры, у якой ён утрымліваецца ў СІЗА на Валадарцы, 16 чалавек. Прыборку робяць тры разы на дзень. Па „валадарскіх“ мерках, гэта яшчэ ня вельмі шмат: калі я сядзеў праз так званую „справу патрыётаў“, у камэры было 30 чалавек. Ставяцца да яго ў СІЗА больш-менш па-чалавечы, піша бацька.

У першыя пару дзён была праблема зь лекамі. Яму трэба некалькі разоў на дзень капаць адмысловыя кроплі ў вочы. У СІЗА не хацелі лекаў прымаць, маці дамагалася, хадзіла да начальства, і на трэці дзень лекі перадалі. Перадачы прымаюць, вось і сёньня мы аднесьлі яму харчы.

Зьбіраемся выпісаць бацьку газэты і часопісы», — распавёў Свабодзе сын Ігара Комліка Андрэй.

***

2 жніўня 2017 году супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральнага офісу БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгальтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Комлік зьмешчаны спачатку ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а праз 3 дні — у СІЗА № 1.

10 жніўня Ігару Комліку было выстаўлена абвінавачваньне паводле артыкулу 243, часткі 2 («Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»). Меру стрыманьня Комліку пакінулі ранейшую — ён застаецца ў СІЗА. 11 жніўня абвінавачваньне выстаўлена і Фядынічу. Ён застаецца на волі пад падпіскай аб нявыезьдзе. Фядынічу і Комліку пагражае пакараньне ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Сын Комліка Андрэй Комлік-Ямацін адседзеў за кратамі 100 дзён — з 21 сакавіка па 29 жніўня, сядзеў спачатку ў СІЗА КБД, потым — у СІЗА № 1. Яго абвінавачвалі паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»), а таксама ў стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства