viasna on patreon

Севярынец напісаў заяву на БТ за распаўсюд асабістых звестак

2017 2017-08-09T15:24:20+0300 2017-08-09T16:01:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sieviaryniec_pavel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота baj.by

Павел Севярынец. Фота baj.by

Павел Севярынец накіраваў заявы ў пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту г. Мінска аб распаўсюдзе звестак, якія складаюць асабістую таямніцу, у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.

У іх палітык адзначыў, што 12 сакавіка 2017 года ў тэлепраграме былі распаўсюджаныя звесткі аб яго тэлефоннай размове са Зміцерам Дашкевічам. Белтэлерадыёкампаніяй не былі арганізаваныя меры супраць магчымай ідэнтыфікацыі Паўла Севярынца староннімі асобамі, а наадварот, у эфіры было размешчана фота с подпісам “П.Севярынец”.

Палітык лічыць, што дзеянні БТ з’яўляюцца незаконнымі і парушаюць не толькі арт. 37 і арт. 40 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”, але і арт. 28 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе адзначаецца права кожнага на абарону ад супрацьпраўнага ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё, у тым ліку ад умяшальніцтва ў таямніцу карэспандэнцыі, тэлефонных альбо іншых паведамленняў, на ягоную годнасць і гонар.

Таксама, дзеянні Белтэлерадыёкампаніі парушаюць артыкул 17 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім ніхто не можа падвяргацца адвольнаму альбо супрацьпраўнаму ўмяшальніцтву ў асабістае альбо сямейнае жыццё, адвольным альбо супрацьпраўным замахам на недатыкальнасць ягонага жылля альбо таямніцы ягонай карэспандэнцыі альбо супрацьпраўным замахам на ягоны гонар і рэпутацыю”, - падкрэслівае Павел Севярынец.

Ён просіць пракуратуру і следчы камітэт правесці праверку, устанавіць асобаў, па віне якіх парушана яго канстытуцыйнае права на таямніцу асабістага жыцця, і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства