"Блаславенне і праклён": свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.
Мы пагаворым пра "мову нянавісці і варожасці" на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуем, ці ёсць межы ў свабоды слова і ў малюнках распавядзем, якія наступствы могуць быць пры выкарыстанні "hate speech".
Хто: Максім Буткевіч - журналіст, трэнер, праваабаронца, актывіст.
Магістр мастацтваў па антрапалогіі развіцця і сацыяльнай трансфармацыі (Універсітэт Сэсекса - Вялікабрытанія). З 1999 года працаваў у сродках масавай інфармацыі (тэлеканалы СТБ, "1+1", "Інтэр"; прадзюсар Украінскай службы Бі-Бі-Сі).
У 2007-2010 гадах - старшы выкладчык Магілянскай Школы журналістыкі Нацыянальнага Універсітэта "Кіева-Магілянская Акадэмія».
У 2010-2011 - Рэгіянальны дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва УВКБ ААН (Агенцтва ААН па справах бежанцаў) у Беларусі, Малдове і Ўкраіне.
Да 2017 года - са-каардынатар Праекту «Без межаў» грамадскай арганізацыі «Цэнтр Сацыяльнае Дзеянне».
На дадзены момант - каардынатар Праекту «Без межаў». Праект займаецца прадастаўленнем дапамогі бежанцам і шукальнікам прытулку ва Ўкраіне, маніторынгам і процідзеяннем праяў ксенафобіі, расізму і іншым формам дыскрымінацыі ва ўкраінскім грамадстве, інфармацыйна-адукацыйнай працай, дапамогай ўнутрана перамешчаным асобам.
Сябра Грамадскай рады пры Дзяржаўнай міграцыйнай службе і Экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека.
Калі: 7 жніўня (панядзелак), пачатак у 19:00.
Дзе: Адукацыйная прастора .Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2ой паверх)
Уваход вольны!