viasna on patreon

Журналіст абскарджвае штраф за лісты ў штотыднёвік “Ніва”

2017 2017-07-18T08:42:58+0300 2017-07-18T08:49:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapcevichuiadzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лапцэвіч

Уладзімір Лапцэвіч

Карэспандэнт БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч не пагадзіўся са штрафам у 1035 рублёў і накіраваў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда ў аблсуд. Інфармацыю пра гэта падае сайт віцебскіх праваабаронцаў - mspring.online.

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч, якога прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ, абскардзіць рашэнне суддзі Алены Літвіной, якая 29 чэрвеня вынесла яму рашэнне аб штрафе у 45 базавых велічынь за публікацыі ў польскім штотыднёвіку для беларусаў «Ніва».

Згодна з рашэннем суда, Лапцэвіч без акрэдытацыі МЗС Рэспублікі Беларусь вырабляў прадукцыю СМІ для замежнага выдання, што з’яўляецца парушэннем.

Сам журналіст адзначаў на судзе, што ён толькі накіроўваў лісты ў рэдакцыю «Нівы», а прадукт СМІ выраблялі непасрэдна яны. Гэта пацвердзіў і галоўны рэдактар ​​часопіса, чый ліст прадэманстраваў на судзе Лапцэвіч. Тэксты ў “Ніву”, па словах Лапцэвіча, насілі несістэмны і непастаянны характар.

Свае довады супраць рашэння Алены Літвіной Уладзімір Лапцэвіч выклаў у скарзе ў абласны суд. Акрамя гэтага, ён таксама папрасіў вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас суддзі раённага суда, паколькі яна, на думку журналіста, незаконна забараніла фота і відэаздымку судовага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства