viasna on patreon

Барысаўскі райвыканкам задаволіў патрабаванні праваабаронцы

2017 2017-07-07T16:31:39+0300 2017-07-07T16:37:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Некалькі гадоў барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч беспаспяхова дабіваўся адмены неканстытуцыйных, на яго думку, патрабаванняў барысаўскай ўлады да арганізатараў масавых мерапрыемстваў, піша сайт ex-Press.by.

Барацьба з чыноўнікамі была падобная на барацьбу вядомага літаратурнага героя з ветракамі. Барысаўскі райвыканкам і Мінскі аблвыканкам стойка трымалі абарону і стаялі на сваім.

І раптам здарылася небывалае. На афіцыйным прававым партале pravo.by, дзе публікуюцца дакументы органаў улады, з'явілася рашэнне Барысаўскага райвыканкама ад 22 чэрвеня 2017 г. № 1032 "Аб унясенні змяненняў у рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 лiпеня 2010 г. № 851". У прыватнасці, з дакумента былі выключаны 3 і 4 пункты.

Што гэта значыць? Ацаніць сітуацыю можна, азнаёміўшыся з тэкстамі пунктаў, якія былі выключаныя:

"3. Вызначыць, што аплата расходаў, звязаных з аховай грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства, ажыццяўляецца арганiзатарам (арганiзатарамi) масавых мерапрыемстваў у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з кіраваннем ўнутраных спраў райвыканкама, установай аховы здароўя «Барысаўская цэнтральная раённая бальніца» , Барысаўскім гарадскім унітарным прадпрыемствам «Жыллё» не пазней за 10 дзён пасля правядзення масавага мерапрыемства. Копіі названых дагавораў прадастаўляюцца арганiзатарам (арганiзатарамi) масавых мерапрыемстваў у райвыканкам адначасова з заявай аб правядзенні масавага мерапрыемства.

4. Дагаворы, названыя ў пункце 3 гэтага рашэння, могуць быць заключаныя з іншымі арганізацыямі, якія маюць права аказваць дадзеныя віды паслуг".

Іншымі словамі, арганізатарам, якія заявілі пра сваё жаданне правесці масавае мерапрыемства, не трэба разам з заявай у райвыканкам прад'яўляць дамовы з міліцыяй, медыцынскай службай і ЖКГ.

Вядома, і цяпер райвыканкам можа адмовіць у правядзенні мітынгу ці сходу, але спасылацца пры гэтым на адсутнасць дамоваў у заяўнікаў з РУУС, ЦРБ і УП «Жыллё», ужо нельга.

Што адбылося? Як мяркуе Алег Мацкевіч, дапамагла настойлівасць і паслядоўнасць.

- Першапачаткова і райвыканкам, і Мінскі аблвыканкам сцвярджалі, што нічога супрацьзаконнага ў патрабаваннях да арганізатараў аб прадастаўленні дамоваў няма. Аднак калі я, у рэшце рэшт, звярнуўся ў Саўмін, барысаўская вэртыкаль нечакана ўнесла карэктывы ў дакумент, прыняты сем гадоў таму.

Цяпер Алег Мацкевіч збіраецца даказаць, што месца, адведзенае для правядзення неафіцыйных масавых мерапрыемстваў у Барысаве - глухая пляцоўка за Заходняй трыбунай гарадскога стадыёна - не адпавядае крытэрам, якія прад'яўляюцца да месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства