viasna on patreon

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў Ежы Грыгенчу ў правядзенні пікету

2017 2017-06-20T08:24:06+0300 2017-06-20T08:34:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grygencha-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ежы Грыгенча, грамадскі актывіст

Ежы Грыгенча, грамадскі актывіст

Гарадзенскі гарвыканкам афіцыйным лістом за подпісам намесніцы старшыні Зоі Кулешы адмовіў грамадскаму актывісту Ежы Грыгенчу ў правядзенні пікету.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”,  адзін з лідараў мясцовай арганізацыі АГП падаваў заяўку на правядзенне 27 чэрвеня ў вызначаным мясцовай уладай месцы – Каложскім парку – інфармацыйнага пікету. На ім меркавалася выступіць з прадстаўленнем распрацаванай партыяй АГП праграмы стварэння новых працоўных месцаў, а таксама з крытыкай сумнавядомага указу “аб дармаедах”.

Гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне пікету на падставе таго, што заяўнік раней прыцягваўся да адміністрацыйнага спагнання за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Пры тым улады спасылаюцца на 6-ю частку артыкулу 4 Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

 Адказ Гарадзенскага гарвыканкама аб забароне пікету.

Ежы Грыгенча лічыць такую адмову незаконнай, паколькі прымяніць гэтую трактоўку закона ў дачыненні да яго можна было б толькі ў тым выпадку, каб ён раней меў дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства і нешта парушыў. Да ўсяго Грыгенча лічыць, што раней як удзельнік мірных грамадскіх акцый ён нічога не парушыў, а толькі скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам на свабоду сходаў. Актывіст перакананы, што зноў сутыкнуўся з парушэннем гарадзенскай уладай канстытуцыйных правоў грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства