viasna on patreon

Пінск: судовы канвеер за «Маршы недармаедаў» працягваецца

2017 2017-05-15T08:37:08+0300 2017-05-15T08:41:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-26-sakavika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пінск. 26 сакавіка 2017 года.

Пінск. 26 сакавіка 2017 года.

У Пінску павялічылася колькасць рэпрэсаваных за сакавіцкія акцыі недармаедаў з 12 да 18 грамадзян. Пра гэта паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.

Як высветлілі мясцовыя грамадскія актывісты, штраф у памеры 20 базавых велічыняў атрымалі Руслан Гусейнаў і Аляксандр Аўсяенка. Прадстаўнік Руху «За Свабоду» Аляксандр Рамановіч упэўнены, што ўлады зараз працуюць на запужванне:

– Калі ўжо штрафуюць ці саджаюць простых людзей, не з апазіцыі, то гэта разлічана на тое, каб у людзей перамог страх над абурэннем. У людзей 2 пачуцці да ўладаў: гэта страх і абурэнне. І мэта ўладаў – каб перамог страх.

Нагадаем, што ў Пінску акцыі недармаедаў адбыліся на цэнтральнай плошчы 11-га і 26-га сакавіка. Некалькі пінчукоў, як журналіст Віктар Ярашук, актывісты Дзмітрый Сергіевіч і Людміла Недзеявец атрымалі пакаранні яшчэ напярэдадні акцый.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства