viasna on patreon

Год папраўчых работ – за абліты фарбаю бюст Леніна

2017 2017-05-03T08:32:17+0300 2017-05-03T09:58:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shylinec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Шылінец

Віталь Шылінец

Да году папраўчых работ і адлічэнне 15 адсоткаў з заробку за абліты фарбаю бюст Леніна ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна засуджаны мясцовы жыхар Віталь Шылінец.

Па інфармацыіі Беларускага Радыё Рацыя, дзяржаўны абвінаваўца Якубец запатрабавала пакараць Шылінца па артыкуле 339 Крымінальнага  кодэкса за хуліганства двума гадамі папраўчых работ з адлічэннем 25% з заробку.

Суддзя Наталля Вакульчык прыняла рашэнне пакараць Шылінца годам папраўчых работ з адлічэннем 15% з заробку. Віны сваёй па крымінальным артыкуле абвінавачаны не прызнаў. Ён лічыць, што помнікі злачынцу Леніну не павінны стаяць на беларускіх плошчах.

Бюст Леніна ў Малечы Бярозаўскага раёна.
Бюст Леніна ў Малечы Бярозаўскага раёна.

Кажа Віталь Шылінец:

– Ленін разагнаў заканаўчы канстытуцыйны орган – Устаноўчы сход. Бальшавікі расстралялі мірную дэманстрацыю, якая была нязгодная з гэтым разгонам, што прывяло да грамадзянскай вайны і да мільёнаў-мільёнаў ахвяраў… Не было такога чалавека, хто б сказаў, што я зрабіў нешта не так. Многія выказвалі салідарнасць са мной.

Па словах намесніка дырэктара па гаспадарчай частцы аграфірмы “Малеч” Віталя Дзюка, бюст не стаіць нідзе на балансе, яго паставілі дзесці ў 80-м годзе.

Паводле Віталя Шылінца, ён намераны абскардзіць прысуд Бярозаўскага суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства