За адну ўлётку прафсаюзнага актывіста арыштавалі на 15 сутак
Суд Мазырскага раёна 18 красавіка вынес пастанову аб пакаранні арыштам на 15 сутак сябра незалежнага прафсаюзп РЭП Мікалая Новіка. Як паведамляе ў фэйсбуку актывіст Dzianis Rabianok:
“Фармальна - за публічны заклік да ўдзелу ў недазволеным масавым мерапрыемстве - "маршы недармаедаў" 26 сакавіка ў Мазыры (арт. 23.34 КаАП), а насамрэч затое, што пенсіянер наклеіў толькі адну ўлётку.
26 сакавіка ўлады Мазыра арганізавалі на цэнтральнай плошчы Леніна велагонкі. Аднак некалькі дзясяткаў жыхароў стыхійна выйшлі на плошчу.
Раней, 11 красавіка, за тую ж самую акцыю, суд Мазырскага раёна прыняў рашэнне прызнаць 73-гадовага мясцовага жыхара інваліда другой групы Рыгора Крывіцкага вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства згодна з арт. 23.34 КоАП. Яго пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь (460 рублёў)