viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-04-18T12:30:35+0300 2017-10-25T14:31:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Затрыманыя падчас сакавіцкіх акцый грамадзянскага пратэсту працягваюць распавядаць свае гісторыі затрымання, а таксама пра іх наступствы. Уладзімір Клімковіч з Фаніпаля распавядае пра ціск, які на яго пачаў аказваць мясцовы выканкам пасля таго, як стала вядома пра ягонае затрыманне на Дзень Волі ў Мінску.

“Падзея”:  Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў зніклага палітыка Юрыя Захаранкі. Гэтае рашэнне атрымаў на мінулым тыдні Беларускі дакументацыйны цэнтр, які накіроўваў зварот ад імя пацярпелых маці і дачкі зніклага міністра ўнутраных спраў.

“Каментар эксперта”: Наколькі часта ў Беларусі здзяйсняюцца злачынствы на глебе нянавісці? Як вызначаюцца гэтыя злачынствы сярод іншых? Чаму беларускія праваахоўныя органы досыць рэдка кваліфікуюць злачынствы менавіта такім чынам? На гэтыя пытанні адказвае праваабаронца “Вясны” Наста Лойка.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-04-18_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства