Мікалая Чарнавуса хочуць абвінаваціць у заведама ілжывым паведамленні
Пасля ператрусу, які супрацоўнікі баранавічскай міліцыі 5 красавіка правялі ў доме актывіста Мікалая Чарнавуса, на яго быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 17.6 КаАП РБ: "Заведама ілжывае паведамленне". Па словах праваабаронцы Сяргея Гоўшы, разгляд справы прызначаны на 14 гадзін 19 красавіка.
Апроч гэтага Чарнавусу-стрэйшаму пагражаюць яшчэ і крымінальнай справай аб паклёпе. Прынамсі гэта вынікае з пастановы аб аглядзе, якую падпісаў намеснік раённага пракурора Данільчык. Нібыта агляд памяшкання праводзіўся ў рамках крымінальнай справы аб паклёпе.
Падставай для пераследу стала інфармацыя, якую распаўсюдзіў Мікалай Чарнавус пасля наведвання мясцовага райвыканкама:
Некалі я зайшоў у райвыканкам, а там пустыя кабінеты — няма нікога. Толькі за аднымі дзвярыма гоман стаіць. Я зайшоў — яны там п'юць, у працоўны час! Пазваніў у міліцыю, яны ўсіх гэтых чыноўнікаў забралі на агляд на наяўнасць алкаголю. Але там вынікі аказаліся — 0 праміле. Як потым стала вядома - віншавалі на дзень народзінаў адну з супрацоўніц райвыканкама. Ды ж ніхто не супраць, але, даражэнькія, рабіце гэтую справу ў абед, ці пасля 17-00, а не ў працоўны час.
Я яшчэ і Лукашэнку ліст напісаў з гэтай нагоды, а чыноўнікі на мяне за гэта заяву напісалі за паклёп (максімальнае пакаранне — да трох гадоў абмежавання волі).
Разгляд адміністрацыйная справы быў перанесены на 19 красавіка па прычыне хваробы Мікалая Чарнавуса-старэйшага.