viasna on patreon

За ўлётку чалавека аштрафавалі на ўсю пенсію Дапоўнена

2017 2017-04-04T13:24:50+0300 2017-04-05T09:28:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charkouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Чаркоўскі. Полацк.

Міхаіл Чаркоўскі. Полацк.

Полацкі раённы суд 4 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу пенсіянера Міхаіла Чаркоўскага. Уся ягоная віна палягала ў тым, што 22 сакавіка ён наклеіў улётку, якую спампаваў з сайта Хартыі-97. Суддзя Віталь Лапко расцаніў гэтае дзеянне як заклік да ўдзелу у мітынгу 25 сакавіка ў Менску.

Чаркоўскага суд прызнаў вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і прысудзіў да штрафу ў памеры 10 базавых велічынь або 230 рублёў. Гэта больш, чым сярэдні памер пенсіі Міхаіла Чаркоўскага, якая складае 220 рублёў.

Дзякуючы “пільнасці” супрацоўнікаў Дэпармента аховы Шукана і Еўдакімава, пры дапамозе супрацоўніка Полацкага РАУС Юрчанкі, сямідзесяцігадовы пенсіянер аказаўся на лаве падсудных.
Судзя доўга распытваў, ці ведаў Міхаіл Філіпавіч аб тым, што 22 сакавіка не быў атрыманы дазвол на мітынг прызначаны на 25 сакавіка. На, што ён, адказваў, што зразумела ведаў, але лічыў, што дазвол павінен быць дадзены, бо людзі маюць права сабрацца і выказацца. Акрамя таго, Мінгарвыканкам сам парушыў закон даўшы адказ не за 5 дзен да мяркуемай даты мітынга, такім чынам, аўтаматычна зрабіўшы правапарушальнікам яго.
Аргументаў  Міхаіла Філіпавіча Чаркоускага, яго паважнага узросту і мізэрнага дахода суддзя Лапко не улічыў і пакараў пенсіянера за адну улетку, якая правісела не болей 20 хвілін, штрафам які большы за  яго месячную пенсіяю.

У той самы дзень калі судзілі Міхаіла Філіпавіча Чаркоўскага стала вядома, што шэраг прадпрыймальнікаў Полацкага і Наваполацкага рынка сабралі і перадалі 360 рублёў на дапамогу пацярпелым ад сваволля дзяржавы – на штраф і перадачы затрымананым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства