viasna on patreon

Кароткая даведка назіральнікаў па выніках "суднага дня" 27 сакавіка

2017 2017-03-28T17:47:52+0300 2017-03-30T16:25:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saviecki_sud_minska-27-03-2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У зале суда Савецкага раёна. Фота: Канстанцін Рэуцкі

У зале суда Савецкага раёна. Фота: Канстанцін Рэуцкі

27 сакавіка ў Мінску і шасці рэгіянальных гарадах Беларусі прайшлі суды над затрыманымі падчас пратэстных акцый 25 – 26 сакавіка. Праваабаронцы і назіральнікі ажыццяўлялі маніторынг судовых працэсаў.   

Па звестках ПЦ “Вясна”, агулам у адміністратыўным парадку было асуджана 178 чалавек – 145 у Мінску і 33 у рэгіёнах – у Бабруйску (3), Барысаве (2), Брэсце (1), Віцебску (11), Гомелі (14) і Полацку (2).  

У якасці пакарання назіральнікі налічылі 75 арыштаў і 93 штрафы. У тым ліку ў Мінску - 57 арыштаў і 80 штрафаў (1 справа спынена, разгляд 2 перанесены, вынікі разгляду 5 невядомыя); у рэгіёнах - 18 арыштаў і 13 штрафаў (вынікі разгляду 2 спраў у Віцебску невядомыя).   

Мінімальны тэрмін арышту – 2 сутак, максімальны – 25.

Мінімальны памер штрафу – 2 базавыя велічіні (46 BYN), максімальны – 80 базавых велічынь (1 840 BYN).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства