Міжнародныя правабаронцы: Затрыманні ў офісе “Вясны” супрацьзаконныя
Спецыяльную прэс-канферэнцыю з нагоды затрыманняў міжнародных назіральнікаў у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” і звыш 700 удзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі зладзілі 25 сакавіка ў Кіеве.
Па інфармацыі "Еўрапейскага радыё", падрыхтавалі прэс-канферэнцыю па падзеях у Мінску ад імя праваабарончай платформы Грамадзянская Салідарнасць вядучыя праваабарончыя арганізацыі рэгіёна АБСЕ: Міжнародная федэрацыя за правы чалавека, Frontline Defenders, Міжнароднае партнёрства па правах чалавека, да Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека, Truth Нounds, Tbilisi Shelter City/ACICC і Крым SOS.
Праваабаронцы сцвярджаюць, што ўлады Беларусі затрымалі актывістаў і журналістаў, каб яны не змаглі маніторыць мірны марш у Мінску. Аб’яднаныя праваабарончыя арганізацыі, па словах прадстаўніка Украінскага Хельсінскага саюза правоў чалавека Аляксандры Дзеляменчук, асуджаюць парушэнні правоў мірных сходаў, выказвання меркаванняў і асацыяцый, а таксама свабоды праводзіць працу ў галіне правоў чалавека, якія сёння былі прадэманстраваныя ў сталіцы Беларусі.