viasna on patreon

Суды ў рэгіёнах: Аляксандру Няўдаху трое сутак, Дзмітрыю Сергіевічу - пяць

2017 2017-03-22T20:49:12+0300 2017-03-22T20:54:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовыя канвееры працуюць па краіне і асуджаюць актывістаў да сутак, каб тыя не патрапілі на чарговую акцыю пратэста, што мусіць адбыцца 25 сакавіка.

Так, праваабаронцам стала вядома, што трое сутак адміністрацыйнага арышту атрымаў 22 сакавіка сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Лунінца Аляксандр Неўдаха. Справу разглядала суддзя суду Лунінецкага раёна Алена Сініцкая.

На 5 сутак арышту пасадзілі актывіста з Пінска Дзмітрыя Сергіевіча.

Ніводны з актывістаў не прымаў удзел у акцыях.

Акрамя таго, Дзмітрый Сергіевіч атрымаў за тыдзень да сходу ў Пінску, які адбыўся 12 сакавіка, папярэджанне з пракуратуры за размяшчэнне ў інтэрнэце аб'явы пра мерапрыемства. На Марш недармаедаў схадзіць ён не змог, бо міліцыянты заблакавалі яго ў кватэры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства