viasna on patreon

Суды над актыўнымі ўдзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца Дапоўнена

2017 2017-03-21T09:00:35+0300 2017-03-21T15:35:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Беларускія суды  21 сакавіка працягваюць разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў “Маршаў недармаедаў”, якія адбыліся напрыканцы лютага і ў сакавіку ў многіх гарадах.

Бяроза. Лідэра «Маршаў недармаедаў» ў Берасці і Баранавічах, актывіста АГП з Бярозы Аляксандра Кабанава зноў будуць судзіць - 21 сакавіка ў 12.00 у Бярозаўскім раённым судзе. Артыкул – 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за акцыю пратэсту ў Берасце 5 сакавіка.

Нагадаем, што Аляксандр ужо некалькі разоў за апошні месяц апыняўся ў РАУС і ІЧУ. 9 сакавіка ён атрымаў 5 сутак за «Марш недармаедаў» у Берасці 26 лютага. 13 сакавіка выйшаў, а 14 быў зноў затрыманы.

Адвакат звярнуў увагу суддзі на недакладна, юрыдычна неграматна складзеныя пратаколы, па якіх нельга пачынаць справу. З пратаколамі Кабанаў не быў азнаёмлены, яны складаліся ў яго адсутнасць.

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў з Бярозы асуджаны на 10 сутак арышту па арт. 23.34.ч.3. Суддзя Наталля Мінчанка.

 Аляксандр Кабанаў, г. Бяроза.


Сёння ў Маскоўскім раённым судзе Берасця працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы ўдзельніка Марша недармаедаў Андрэя Марача.

17 сакавіка ў пятніцу ўдзельнік Марша недармаедаў Андрэй Марач быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ля свайго пад'езду, нібыта для высвятлення асобы, і дастаўлены ў Ленінскі РАЎС г.Брэста. Разам з ім паехала маці. А 18-30 ёй сказалі, што Андрэй застанецца ў РАЎС да панядзелка.

 А 20 сакавіка ў Берасці распачаўся суд над Андрэем Марачам.  Аднак ён заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні адваката і допыце маці ў якасці сведкі, бо тая была з сынам ад моманту затрымання да дастаўкі ў РАЎС. Суддзя Карабан Раман Якаўлевіч задаволіў хадайніцтва, абвесціў перапынак у пасяджэнні суда дзеля пошука адваката да 16:30 21 сакавіка.


Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 21 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяны Севярынец. Яе абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП), якое выявілася ва ўдзеле ў Маршы недармаедаў у Віцебску. права супраць яе была распачатая 26 лютага, калі па сканчэнні віцебскага «Маршу недармаедаў» актывістку затрымалі непадалёк ад яе дому.

Справу разглядала суддзя Жарыкава.  Пасля прагляду відэазапісу з акцыі суддзя вынесла пастанову паводле арт. 23.34 КаАП аштрафаваць актывістку на 50 базавых велічынь. Сведак у суд не выклікалі.

Таццяна Севярынец у чаканні суду. 21 сакавіка 2017 года.

Таксама ў гэтым жа судзе разглядалася справа яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі - Кірылы Татарэвіча. Паcтанова суддзі Уладзіміра Царыкава - штраф 30 базавых велічынь па. частцы 1 арт. 23.34 КаАП. 


Мінск. Сёння ў 11-30 у судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачнецца адміністрацыйны працэс у дачыненні да праваабаронцы Алега Волчака. Яго будуць судзіць за ўдзел у Маршы раззлаваных беларусаў, які прайшоў у Мінску 17 лютага. Прысуд - 13 сутак арышту ад моманту затрымання, паколькі сам праваабаронца на суд не з'явіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства