viasna on patreon

Аляксандра Кабанава зноў затрымалі

2017 2017-03-15T09:04:23+0300 2017-03-15T09:05:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanau-aliaksandr-biaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУСа 14 сакавіка ў чарговы раз затрымала актывіста кампаніі супраць Дэкрэта №3, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, у 20.20 прыйшлі да яго дадому і сказалі, што павінны даставіць у аддзел для допыту па Маршы недармаедаў 5 сакавіка ў Берасці.

"Тэлефон Кабанава перастаў адказваць адразу, – кажа праваабаронца Сяржук Русецкі. – Паколькі на заўтра, 15 сакавіка, запланаваная акцыя, адным з арганізатараў якой з’яўляецца Аб’яднаная грамадзянская партыя, прычым спадар Кабанаў збіраўся ехаць на яе. Такім чынам абмяжоўваюць колькасць магчымых удзельнікаў заўтрашняй акцыі".

 Паводле Сяржука Русецкага, хутчэй за ўсё Кабанава заўтра зноў будуць судзіць. Без арышту не абыйдзецца, каб не дапусціць актывіста на мерапрыемства 25 сакавіка ў Менск.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства