У Мінскім аэрапорце затрымлівалі Ігара Барысава
Уначы, 15 сакавіка, у Нацыянальным аэрапорце “Мінск-2” памежнікамі быў затрыманы першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.
У зоне нагляду аэрапорта яго распранулі і абшукалі ўсе рэчы.
«Нават трусы прымусілі зняць. Усяго распранулі, абшукалі. Кажуць, быццам бы я падазраваны, але не гавораць у чым" - паведаміў магілёўскім праваабаронцам Барысаў.
Актывіст адзначыў, што флэш-карту і кампутар забралі на экспертызу. «Перагледзелі ўсе паперы, шукаюць экстрэмізм, запрасілі перакладчыка і пастаянна адыходзяць з кімсьці кансультавацца», -напісаў Барысаў.
Беларускі апазіцыйны палітык разам з жонкай вяртаўся дадому з Германіі, дзе браў удзел у кангрэсе «Прагрэсіўны альянс», які ладзіла нямецкая Сацыял-дэмакратычная партыя.
Пазней Барысаву ўдалося яшчэ раз звязацца з праваабаронцамі. Её паведаміў, што тэлефон вярнулі, а ноўтбук і флэшкі забралі на экспертызу. Мытнікамі быў складзены пратакол выняцця, пры гэтым прысутнічалі нават супрацоўнікі КДБ.
Ігару Барысаву нават не сказалі, чаму яго затрымалі і ў чым канкрэтна абвінавачваюць. Праз тры гадзіны актывісту дазволілі пакінуць тэрыторыю аэрапорта.