viasna on patreon

Баранавічы, Брэст, Магілёў: судовы пераслед удзельнікаў акцый пратэсту Дапоўнена

2017 2017-03-14T13:30:00+0300 2017-03-14T16:31:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У БЕРАСЦІ зранку распачаўся адміністрацыйны працэс над над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Дзмітрыем Гарбуновым, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Сведкамі па справе Гарбунова выступаюць супрацоўнікі міліцыі Сцяпірка і Грышкоў. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. Ён забараніў весці фота і відэа трансляцыю.

Суд над блогерам Пятрухіным праходзіць у ягоную адсутнасць. Суддзя Семянчук прымае рашэнне - 15 сутак арышту за парушэнне ч. 1 арт 23.34 КаАП.

Таксама 15 сутак арышту Дзмітрыю Гарбунову па арт.23.34 КаАП.

Уладзімір Асінчанка, які быў затрыманы за распаўсюд улётак з інфармацыяй аб часе правядзення Маршы недармаедаў 12 сакавіка ў Берасці, атрымаў 7 сутак арышту.

Блогеры  Сяргей Пятрухін і Дзьмітрый Гарбуноў

У БАРАНАВІЧАХ пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў Маршу недармаедаў, які прайшоў у горадзе 26 лютага. Судзіць будуць Міхаіла Стрэльчыка і Барыса Шырынгу. Суды над імі пачнуцца аб 11.30.  Стала вядома, што разгляд адміністрацыйных спраў Міхаіла Стрэльчыка, Барыса Шырынгі і Яўгена Жураўскага перанесены. Суды адбудуцца 15 сакавіка. Пачатак ў 10 гадзін. Суддзя Аксана Копач.

А 15 сакавіка а 14.30 ў Баранавічах будуць судзіць актывіста Міколу Чарнавуса і яго сына Міколу Чарнавуса-малодшага за акцыю 26 лютага.

МАГІЛЁЎ. Раніцай 14 сакавіка магілёўскаму актывісту Алегу Аксёнаву патэлефанаваў маёр Слаўнікаў і запрасіў на 11-00 ў Ленінскі РАУС. Алег адказаў, што не бачыць падстаў. Маёр жа адказаў, што хутка падвязуць позву. Праз 40 хвілінаў на кватэру да  Аксёнава прыйшла група супрацоўнікаў міліцыі, уручылі позву на 9-30 і забралі з сабой у аддзяленне міліцыі. Яго вінавацяць у арганізацыі «Прагулкі недармаедаў», якая адбылася 19 лютага на цэнтральнай вуліцы Ленінскай.

Аксёнава пасля складання пратакола аб правапарушэнні адразу павезлі ў суд Ленінскага раёна Магілёва.  Суддзя Ленінскага раёна Таццяна Рубіс вынесла пастанову - Аксёнаву прысудзіць 15 сутак арышту па ч.1 арт 23.34.КаАП.

Алег Аксёнаў.

Стала вядома, што ў Ленінскі РУУС на 14-00 выклікалі актывіста АГП Уладзіміра Шанцава. Пасля складання пратаколу правапарушэння Шанцава адвезлі ў суд, а з суда адправілі ў ІЧУ. Разгляд справы прызначаны на заўтра.

Па гэтай жа адміністрацыйнай справе праходзіць і Анатоль Лябедзька. Яго лічаць вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі ў Магілёве — шпацыры недармаедаў 19 лютага. Цяпер Лябедзька адбывае 15-суткавы арышт за акцыю ў Маладэчне 10 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства