viasna on patreon

Марш недармаедаў у Берасці: "Хопіць баяцца! Пара супраціўляцца!" Дапоўнена

2017 2017-03-05T10:27:58+0300 2017-03-05T15:03:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berasce-marsh-2017-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ "Вясна"

Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ "Вясна"

Трэцюю ад пачатку года акцыю пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве, які атрымаў назву “Марша недармаедаў”правялі 5 сакавіка ў Берасці. Збор удзельнікаў мітынгу запланаваны на 12 гадзін.

За некалькі дзён да абвешчанага дня Маршу сілавыя структуры пачалі чыніць перашкоды найбольш актыўным удзельнікам ранейшых акцый.

Так, актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, удзельніка збору подпісаў супраць падатка на дармаедства Аляксандра Кабанава 2 сакавіка двойчы затрымлівалі  ў Бярозе, пакуль не склалі пратакол аб здзяйсненні ім нібыта дробнага хуліганства.

А ў Берасці была затрыманая актывістка "Марша недармаедаў" Наталля Папкова. 3 сакавіка Наталлю затрымаў участковы і даставіў у псіханеўралагічны дыспансер, адкуль жанчыну перавялі ў псыхіятрычную лякарню. У лякарні Наталля Папкова абвясціла галадоўку, аб чым паведаміла сястры і сябрам.

Яшчэ аднаго ўдзельніка “маршу недармаедаў” будуць судзіць у Берасці 6 сакавіка. Суд Ленінскага раёна прызначыў на 12 гадзін разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Шарэнды. Яго затрымалі 3 сакавіка ўвечары і змясцілі да суда ў ІВС.

У сваю чаргу берасцейскія ўлады плануюць арганізаваць 5 сакавіка на плошчы Леніна бясплатнае катанне дзяцей і бацькоў на конях, цягніку і электрамабілях. Паведамленні пра гэта плану атрымалі напярэдадні брэстаўчане ад класных кіраўнікоў сваіх дзяцей. Мерапрыемства плануюць правесці з 11 да 15 гадзін.  Час і месца правядзення катання — якраз тыя, што і акцыі праціўнікаў дэкрэту № 3.

 Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ

Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ

У сацыяльных сетках паведамляецца, што сёння пад Івацэвічамі затрыманы аўтамабіль, ў якім знаходзіліся старшыня АГП Анатоль Лябедзька,  намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывістка Вольга Кавалькова. Палітыкі планавалі прыняць удзел у "Маршы недармаедаў" у Берасце. Супрацоўнікі ДАІ падазраюць, што аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку. лябедзька вырашыў пешшу дабірацца да Берасця.

Стала вядома, што Анатоля Лябедзьку і Віталя Рымашэўскага затрымалі паўторна, прычым не толькі супрацоўнікі міліцыі з Бярозы, але і з Берасця. Іх вязуць у адваротным накірунку, у Бярозаўскі РАУС.

Праваабаронцы паведамляюць пра блакаванне дома берасцейскага актывіста Паўла Кінчака. Міліцыянер у цывільным сказаў, што паступіў загад яго забраць, калі выйдзе з хаты і пойдзе на плошчу.

 Затрыманне аўтамабіля ў палітыкамі калі Пінску. Фота з сацыяльных сетак.

Напачатку мітынгу на плошчы сабралася крыху болей за 200 чалавек. Пасля прамовы блогера Сяргея Пятрухіна удзельнікі акцыі пратэсту перамясціліся да будынку Берасцейскага гарвыканкама. Гарадзкія ўлады пагадзіліся размаўляць з пратэстоўцамі. Іх прадстаўнікі пайшлі на перамовы. Тым часам колькасць мітынгоўцаў павялічылася да 350-ці.

Мэр горада Аляксандр Рагачук прапанаваў прайсці ў актавую залу ў гарвыканкаме і пагаварыць там. «На вуліцы!», — скандуюць людзі. Частка людзей, прыкладна 150 чалавек, пайшла на перамовы ў памяшканне гарвыканкама. Палова засталося на вуліцы.

Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ

Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ

Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ

 Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ

На мерапрыемстве прысутнічае начальнік адзела аховы грамадскага парадку аблвыканкама. Ён кажа, што ў яго дастаткова людзей, каб спыніць правакацыі. Тым часам анархісты непакояцца, што іх могуць затрымаць сілавікі. Затым мітынгоўцы прапанавалі прайсціся маршам па вуліцы Савецкай. Людзі пагадзіліся. У калоне каля 400 чалавек, да яе актыўна далучаюцца людзі. Праваабаронцы ацэньваюць колькасць удзельнікаў маршу каля ЦУМу больш чым 500 чалавек. Паведамляюць, што мітынгоўцы на чале з анархістамі заблакавалі на некалькі хвілін цэнтральную вуліцу горада - праспект Машэрава.

 Марш недармаедаў у Берасці. Фота: ПЦ

Перад завяршэннем акцыі актывіст Аляксандр Кабанаў заклікаў людзей далучацца да Маршу недармаедаў у Менску праз тыдзень.

Акцыя завяршаецца. Сілавікі палююць на анархістаў, спрабуюць іх затрымаць у горадзе.

Тым часам актывіст АГП Мікалай Казлоў паспеў дабрацца да Брэста. Лябедзька і Рымашэўскі застаюцца ў Бярозаўскім РУУС. Начальнік аховы грамадскага правапарадку РАУса Андрэй Жук кажа, што яны падобныя на падазраваных у здзяйсненні крымінальнага злачынства і іх трэба "прабіць па базе".  Праваабаронца Тамара Шчапеткіна  паведаміла, што пратаколаў не складалі, а Лябедзька зараз на волі. Яна кажа, што затрыманых даставілі ў РАУС у 12-30, а выпусцілі ў 13-49. 

 Затрыманыя палітыкі пасля вызвалення з Бярозаўскага РАУС разам з праваабаронцамі

Папярэдні  «Марш недармаедаў» адбыўся ў Берасці 26 лютага. У ім прынялі ўдзел прыкладна 300 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства