viasna on patreon

“Маршы НеДармаедаў”: затрыманні, выклікі ў міліцыю, пратаколы

2017 2017-02-27T08:16:21+0300 2017-02-27T08:21:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_darmaedau_gomel_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Гомелі. Фота Радыё "Рацыя"

Марш недармаедаў у Гомелі. Фота Радыё "Рацыя"

Сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца выклікаюць 27 лютага ў РАУС Цэнтральнага раёна Менска. Пра гэта паведамляе прэсавая служба БХД.

Прычына выкліку — іх удзел у Маршы абураных беларусаў, які прайшоў у беларускай сталіцы 17 лютага.

«Ці ёсць сэнс ісці, калі вынікі «разгляду» вядомыя загадзя? Яшчэ раз парадваўся таму, што здолеў прыняць удзел у акцыі, бо ў мітынгу мог бы і не ўдзельнічаць, а павестка ўсё адно — прыйсці», — адзначыў Віталь  Рымашэўскі.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”,  актыўных удзельнікаў маршу НеДармаедаў, які прайшоў у горадзе над Нёманам 19 лютага, пачалі выклікаць у міліцыю. Стала вядома, што актывіста БХД Сяргея Верамеенку і актывіста АГП Ежы Грыгенчу выклікаюцьу панядзелак 27 лютага ў РАУС Ленінскага раёна Гародні.

Актывістам тэлефанаваў начальнік аддзелу прафілактыкі Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка. З вялікай доляй упэўненасці можна меркаваць, што ў дачыненні да Сяргея Верамеенкі і Ежы Грыненчы будуць складзены пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне. На гэты дзень выклік атрымаў і сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Гародні Аляксандр Абуховіч.

24 лютага ўчастковы інспэктар Цэнтральнага РАУС Гомеля, маёр міліцыі Сяргей Жытнікаў склаў адміністрацыйны пратакол на прававога інспэктара Беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Леаніда Судаленкуза ўдзел у «Маршы недармаедаў», які прайшоў у абласным цэнтры 19 лютага.

У сацыяльных сетках паведамляюць пра затрыманне 26 лютага кіраўніцы філіі БХД Віцебска Таццяны Севярынец. Тры гадзіны віцебская каардынатарка аргкамітэту партыі БХД мусіла правесці ў Кастрычніцкім РАУС: яе затрымалі пасьля «Маршу недармаедаў», калі яна вярталася дадому. У вынітку быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 КаАП. Разам з ёю пратаколы склалі яшчэ на двух маладых удзельніакў акцыі ў Віцебску. "Віцебская Вясна" паведамляе пра пяцёра затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства