На ўдзельнікаў «Марша недамаедаў» у Гомелі складаюць пратаколы
Удзельнікі шэсця ў Гомелі, якое прайшло 19 лютага і сабрала каля 2000 чалавек, пачалі атрымліваць апавяшчэнні аб складанні на іх адміністрацыйнага пратакола па ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Пра гэта піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку Незалежны прафсаюз РЭП.
На дадзены момант запрашэнне (пакуль без позваў) атрымалі праваабаронца і прававы інспектар Незалежны прафсаюз РЭП Леанід Судаленка, кіраўнік гомельскай арганізацыі Аб'яднаная Грамадзянская Партыя - АГП Васіль Палякоў, іншыя грамадзянскія і палітычныя актывісты. На дадзены момант ёсць інфармацыя пра не менш чым дзесяць адміністрацыйных вытворчасцях.
Аб атрыманні запрашэння ў міліцыю кажуць таксама блогер Максім Філіповіч і грамадзянскі актывіст Дзмітрый Сабураў. Акрамя таго, пратакол складаецца таксама ў дачыненні да грамадзянскага актывіста Андрэя Макарава.
Сітуацыю каментуе актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак:
"Складанне пратаколаў на ўдзельнікаў мірнага шэсця з патрабаваннем адмены Дэкрэта №3 - найгрубейшае парушэнне нашых правоў. Улада працуе па старых лекалах - не пушчаць і спыняць, у той час, як сітуацыя ў корані змянілася. Я лічу, што калі раней такія рэпрэсіі палохалі і прымушалі людзей баяцца, то зараз яны могуць толькі яшчэ больш раззлаваць грамадства, якое адмаўляецца прызнаваць законнасць Дэкрэта №3".
Нагадаем, 19 лютага ў абласных гарадах краіны прайшлі мірныя сходы за адмену Дэкрэта №3. У Гомелі на "Марш недармаедаў" выйшла каля 2000 чалавек.