У Гародні падчас збору подпісаў затрымалі актывістаў БХД
https://spring96.org/be/news/85941
2017
2017-02-13T09:43:48+0300
2017-02-13T09:43:48+0300
2017-02-13T09:44:07+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hrodna-rynak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У першай палове дня 11 лютага ахоўнікі рынка “Паўднёвы” ў Гародні затрымалі некалькі зборшчыкаў подпісаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 аб дармаедах.
Як паведаміў Прэсавай службе БХД Сяргей Верамеенка, сярод затрыманых – абласны каардынатар суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Мікола Баўсюк, а таксама актывісты Галіна Ламашэвіч, Павал Якутовіч, Галіна Котава, Яўген Юнцэвіч і Юры Шалесны.
Ці былі пры гэтым складзеныя пратаколы затрымання супрацоўнікамі міліцыі – нічога пакуль не паведамляецца.
Нагадаем, за некалькі дзён у розных гарадах Беларусі супрацоўнікі міліцыі склалі чатыры пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП на зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3.