viasna on patreon

На зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3 складаюць пратаколы

2017 2017-02-10T11:49:11+0300 2017-02-10T12:47:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бацька і сын Чарнавусы збіраюць подпісы за адмену Дэкрэта №3.

Бацька і сын Чарнавусы збіраюць подпісы за адмену Дэкрэта №3.

За два дні супрацоўнікі міліцыі склалі  чатыры пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння на зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў праз фэйсбук аб тым, што у міліцыю выклікалі ягонага намесніка Мікалая Казлова і паведамілі аб пачатку адміністрацыйнай вытворчасці. Хутчэй за ўсё будзе складзены пратакол па артыкуле 23.34 (арганізацыя удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве):

Майго калегу, намесніка Мікалая Казлова, выклікалі ў РУУС Савецкага раёна Мінска і ... паведамілі аб пачатку адміністрацыйнага вытворчасці. Самае цікавае – за збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3. Такім чынам, улада, пасля некаторых ваганняў, вызначылася з тактыкай сваіх дзеянняў. Усё як заўсёды! Улады спалохаліся, што прастора народнага незадавальнення і пратэсту набывае пагрозлівыя памеры. Людзі адмаўляюцца плаціць па антыканстытуцыйным дэкрэце. Грамадзяне арганізоўваюцца ў ініцыятывы па зборы подпісаў за адмену дэкрэта. Ёсць рызыка, што незадаволенасць можа выплеснуцца і на вуліцы. Вось і замітусіліся!

Анатоль Лябедзька

 Будуць судзіць за збор подпісаў супраць “падатку на дармаеда” ў Баранавічах бацьку і сына Чарнавусаў.

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, Мікола Чарнавус (старэйшы) быў выкліканы праз тэлефон да намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў Сяргея Паўлені, які склаў пратакол на Чарнавусаў за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства 9арт. 23.34 КаАП) каля будынку падаткавай інспекцыі. Кажа Мікола Чарнавус:

– Яны палічылі, што гэта масавае скапленне людзей. Я ў пратаколе запісаў, што не згодны з гэтым, я Канстытуцыі не парушаў. Я ўпэўнены, што суд будзе прызначаны на 17 лютага, каб я, мой сын і група падтрымкі не паехалі ў Менск на Кастрычніцкую плошчу.

Актывіст прафсаюзу РЭП Аляксандр Сахарук збіраў подпісы 5 лютага каля ўваходу ў адзін з брэсцкіх магазінаў сеткі «Еўраопт».
Калі лік тых, хто падпісаўся пераваліла за сотню, да Аляксандра падышоў участковы інспектар Маскоўскага РАУС Дзмітрый Грыко і запатрабаваў тлумачэнняў, заявіўшы, што паступіла скарга, быццам бы Аляксандр прыстае да грамадзян.
Участковы ўзяў з актывіста тлумачэнне і сфатаграфаваў. А 8 лютага Аляксандру ўручылі позву з'явіцца ў РАУС для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.
На думку прававога інспектара прафсаюза РЭП Уладзіміра Малея, улады спалохаліся народнага гневу і магчымых выступленняў, таму вырашылі звярнуцца да старога спосабу - запалохванню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства